Розніца паміж версіямі "Рыла Пётр Кузьміч (1884)"

(Новая старонка: '{{Шаблон:Фармуляр |фотаздымак=Святар Пётр Рыла з жонка Верай і дочкамі Марыяй і Нінай (каля...')
 
(Біяграфія)
Радок 26: Радок 26:
 
[[Катэгорыя:Дададзена карыстальнікам]]
 
[[Катэгорыя:Дададзена карыстальнікам]]
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 +
[[Катэгорыя:Духавенства]]
  
 +
==Біяграфія==
  
==Біяграфія==
+
Рыла Пётр Кузьміч нарадзіўся 1 лютага 1884 у горадзе Магілёў Магілёўскай губерні, у сям’і дыякана Магілёўскай Уваскрасенскай царквы. Бацькі паходзілі з сем’яў сельскіх дзячкоў. Пазней бацька быў рукапакладзены ў святара і служыў у сёлах Шупені і Тубышкі Магілёўскага павета (памёр у Тубышках у 1900 г.).
 +
 
 +
У 1909 пасля сканчэння Магілёўскай духоўнай семінарыі прыняў святарскі сан і атрымаў прызначэнне ў Холмскую епархію (сяло Плусы і пасад Кшэшуў). У гады Першай сусветнай вайны служыў палкавым святаром Расійскай імператарскай арміі. За праяўленую мужнасць у прыфрантавой паласе ён быў узнагароджаны ордэнам святога Уладзіміра. Пасля выхаду Расіі з вайны і скасавання інстытута палкавога духавенства святар Пётр Рыла пасяліўся ў Гомелі, дзе быў абраны настаяцелем Свята-Мікалаеўскай (Палескай) царквы. У 1922–1924 знаходзіўся ў абнаўленчым расколе, але пасля пакаяння злучыўся з Патрыяршай Царквой. Калі ў 1929 адбылося закрыццё Мікалаеўскага храма, яго настаяцель перайшоў на пасаду шэраговага клірыка Гомельскай Спаса-Праабражэнскай царквы. У час Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1937 протаіерэй Пётр заклікаў веруючых не хаваць сваёй рэлігійнай прыналежнасці. 17 жніўня 1937 свяшчэннаслужыцель быў арыштаваны Гомельскім гарадскім аддзелам НКУС БССР па абвінавачанні ў прыналежнасці да “гомельскай контррэвалюцыйнай арганізацыі царкоўнікаў”. Пастановай Асобай Тройкі НКУС БССР ад 30 кастрычніка 1937 протаіерэй Пётр Рыла быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны 1 лістапада таго ж года. У 1983 і 1989 свяшчэннаслужыцель быў цалкам рэабілітаваны.
 +
 
 +
У шлюбе з Верай Ф. Пушкарэвіч, дачкой праваслаўнага чыноўніка з Варшавы, меў чатырох сыноў і дзве дачкі.
 +
 
 +
Падзеі яго няпростага асабістага жыцця, адданага служэння палкавым святаром у часы Першай сусветнай вайны, святарскага служэння ў Гомелі знайшлі адбітак у яго дзённіку, які захоўваецца ў архіве Гомельскай епархіі і ахоплівае падзеі з часу нараджэння да 26 сакавіка 1932. На бягучы момант у царкоўна-гістарычным альманаху “ХРОNO∑” апублікавана першая частка дзённіка (“ХРОNO∑”. – 2017. – № 5. – С. 114–141; уступны артыкул І.А. Грышчанкі і А.В. Слесарава, падрыхтоўка тэкста і каментары протаіерэя Аляксандра Лапушанскага).
 +
 
 +
== Крыніцы ==
 +
Дзённік протаіерэя Пятра Рылы (рукапіс 1932 г.) // Архіў Гомельскай епархіі; Слесарев, А.В. Мартиролог Гомельской епархии (1917 – 1953): биографический справочник / авт-сост. А.В. Слесарев. – Минск : Издательство Минской духовной академии, 2017. – С. 104–105.
 +
 
 +
 
 +
 
 +
[[Удзельнік:Vadzim Urubleuski|Vadzim Urubleuski]] ([[Размовы з удзельнікам:Vadzim Urubleuski|размовы]]) 22:09, 29 лістапада 2017 (MSK)

Версія ад 22:09, 29 лістапада 2017

Фармуляр створаны карыстальнікам, дадзеныя не пацверджаны дакументальна і патрабуюць праверкі.

Святар Пётр Рыла з жонка Верай і дочкамі Марыяй і Нінай (каля 1914)
  • Дата нараджэння: 1 люты 1884 г.
  • Імя па-руску: Рылло Петр Кузьмич
  • Месца нараджэння: Магілёўская губерня, гор. Магілёў
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: духавенства
  • Адукацыя: сярэдняя духоўная адукацыя
  • Прафесія / месца працы: святар Холмскай, затым Гомельскай епархій
  • Месца пражывання: г. Гомель
  • Дата расстрэлу: 1 лiстапад 1937 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: Гомельскім гарадскім аддзелам НКУС БССР
  • Дата арышту: 17 жнiвень 1937 г.
  • Абвінавачанне: прыналежнасць да “гомельскай контррэвалюцыйнай арганізацыі царкоўнікаў”
  • Дата асуджэння: 30 кастрычнiк 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая тройка пры НКУС СССР
  • Прысуд: ВМП (расстрэл)
  • Дата рэабілітацыі: 19 сакавiк 1989 г.

  • Крыніцы дадзеных: Дзённік протаіерэя Пятра Рылы (рукапіс 1932 г.) // Архіў Гомельскай епархіі; Слесарев, А.В. Мартиролог Гомельской епархии (1917 – 1953): биографический справочник / авт-сост. А.В. Слесарев. – Минск : Издательство Минской духовной академии, 2017. – С. 104–105.

Біяграфія

Рыла Пётр Кузьміч нарадзіўся 1 лютага 1884 у горадзе Магілёў Магілёўскай губерні, у сям’і дыякана Магілёўскай Уваскрасенскай царквы. Бацькі паходзілі з сем’яў сельскіх дзячкоў. Пазней бацька быў рукапакладзены ў святара і служыў у сёлах Шупені і Тубышкі Магілёўскага павета (памёр у Тубышках у 1900 г.).

У 1909 пасля сканчэння Магілёўскай духоўнай семінарыі прыняў святарскі сан і атрымаў прызначэнне ў Холмскую епархію (сяло Плусы і пасад Кшэшуў). У гады Першай сусветнай вайны служыў палкавым святаром Расійскай імператарскай арміі. За праяўленую мужнасць у прыфрантавой паласе ён быў узнагароджаны ордэнам святога Уладзіміра. Пасля выхаду Расіі з вайны і скасавання інстытута палкавога духавенства святар Пётр Рыла пасяліўся ў Гомелі, дзе быў абраны настаяцелем Свята-Мікалаеўскай (Палескай) царквы. У 1922–1924 знаходзіўся ў абнаўленчым расколе, але пасля пакаяння злучыўся з Патрыяршай Царквой. Калі ў 1929 адбылося закрыццё Мікалаеўскага храма, яго настаяцель перайшоў на пасаду шэраговага клірыка Гомельскай Спаса-Праабражэнскай царквы. У час Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1937 протаіерэй Пётр заклікаў веруючых не хаваць сваёй рэлігійнай прыналежнасці. 17 жніўня 1937 свяшчэннаслужыцель быў арыштаваны Гомельскім гарадскім аддзелам НКУС БССР па абвінавачанні ў прыналежнасці да “гомельскай контррэвалюцыйнай арганізацыі царкоўнікаў”. Пастановай Асобай Тройкі НКУС БССР ад 30 кастрычніка 1937 протаіерэй Пётр Рыла быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны 1 лістапада таго ж года. У 1983 і 1989 свяшчэннаслужыцель быў цалкам рэабілітаваны.

У шлюбе з Верай Ф. Пушкарэвіч, дачкой праваслаўнага чыноўніка з Варшавы, меў чатырох сыноў і дзве дачкі.

Падзеі яго няпростага асабістага жыцця, адданага служэння палкавым святаром у часы Першай сусветнай вайны, святарскага служэння ў Гомелі знайшлі адбітак у яго дзённіку, які захоўваецца ў архіве Гомельскай епархіі і ахоплівае падзеі з часу нараджэння да 26 сакавіка 1932. На бягучы момант у царкоўна-гістарычным альманаху “ХРОNO∑” апублікавана першая частка дзённіка (“ХРОNO∑”. – 2017. – № 5. – С. 114–141; уступны артыкул І.А. Грышчанкі і А.В. Слесарава, падрыхтоўка тэкста і каментары протаіерэя Аляксандра Лапушанскага).

Крыніцы

Дзённік протаіерэя Пятра Рылы (рукапіс 1932 г.) // Архіў Гомельскай епархіі; Слесарев, А.В. Мартиролог Гомельской епархии (1917 – 1953): биографический справочник / авт-сост. А.В. Слесарев. – Минск : Издательство Минской духовной академии, 2017. – С. 104–105.

Vadzim Urubleuski (размовы) 22:09, 29 лістапада 2017 (MSK)