Розніца паміж версіямі "Сапун Рыгор Макаравіч (1902)"

(Не паказана6 прамежкавых версій таго ж удзельніка)
Радок 1: Радок 1:
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
{{Шаблон:Фармуляр
|фотаздымак=File:Сапун Рыгор Макаравіч (1902) 3.jpg
+
|фотаздымак=Сапун Рыгор Макаравіч (1902) 3.jpg
 
|подпіс да фатаграфіі=Сапун Рыгор Макаравіч, сярэдзіна 1930-х гг.
 
|подпіс да фатаграфіі=Сапун Рыгор Макаравіч, сярэдзіна 1930-х гг.
 +
|варыянты імя=Сапун Григорий Макарович, Рыгор Папараць
 
|дата нараджэння=17.11.1902
 
|дата нараджэння=17.11.1902
|варыянты імя=Сапун Григорий Макарович, Рыгор Папараць
 
|месца нараджэння=Мінская губерня, Ігуменскі павет (Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Шалягі
 
|месца нараджэння=Мінская губерня, Ігуменскі павет (Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Шалягі
 
|пол=мужчына
 
|пол=мужчына
Радок 14: Радок 14:
 
|месца пахавання=Мінская вобл., Пухавіцкі раён, в. Варонічы
 
|месца пахавання=Мінская вобл., Пухавіцкі раён, в. Варонічы
 
|крыніцы дадзеных=Вікіпедыя
 
|крыніцы дадзеных=Вікіпедыя
 +
|дзе і кім арыштаваны 1=РСФСР, г. Ленінград
 +
|мера стрымання 1=арышт
 
|дата арышту 1=1937
 
|дата арышту 1=1937
 +
|абвінавачванне 1=Нацыяналістычная дзейнасць
 +
|месца адбываньня 1=РСФСР, г. Ленінград, турма Крыжы
 
|дата вызвалення 1=1937
 
|дата вызвалення 1=1937
|статус=створаны карыстальнікам
+
|статус=нармальны
 
}}
 
}}
  
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 +
[[Катэгорыя:Паэты і пісьменнікі]]
  
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
[[File:Сапун Рыгор Макаравіч (1902) 2.jpg|400px]][[File:Сапун Рыгор Макаравіч (1902).jpg|400px]]
+
[[File:Сапун Рыгор Макаравіч (1902) 2.jpg|300px|справа|Рыгор Сапун з бацькамі і сёстрамі]]
  
Сапун Рыгор Макаравіч (творчы псеўданім: Рыгор Папараць) - беларускі паэт.
 
Сапун Рыгор Макаравіч (творчы псеўданім: Рыгор Папараць) - беларускі паэт.
  
Нарадзіўся 17 лістапада 1902 г. у в. Шэлягі Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям'і.
+
Нарадзіўся 17 лістапада 1902 г. у в. Шэлягі Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям'і валаснога старшыні Рыгора Міхайлавіча і Евы Станіславаўны. У маладыя гады працаваў па найме і адначасова вучыўся ў Вароніцкай пачатковай і Дукорскай працоўнай школах, скончыў Цытвянскае трохкляснае вучылішча.
 +
 
 +
У 1921 годзе паводле пастановы ЦВК БССР быў накіраваны вучыцца на рабочы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсытэта, з 1924 — вучыўся на медыцынскім факультэце. У часе вучобы ў Мінску пачынае займацца паэтычнай дзейнасцю. Жадаючы прысвяціць сябе літаратуры, кідае навучанне ў Мінску і ў 1925 паступае на факультэт мовы і матэрыяльнай культуры Ленінградзкага дзяржаўнага ўніверсытэта.
 +
 
 +
У 1926 г. у Ленінградзе арганізаваў філіял літаратурнага таварыства "Маладняк". У 1931 на смерць Усевалада Ігнатоўскага чытае сябрам-студэнтам верш «Памяці Ігнатоўскага», за які і быў выключаны з апошняга курса інстытута «за крамольные стишки, порочащие партию и советское правительство».
 +
 
 +
З 1931 па 1933 працаваў на кінафабрыцы «Белдзяржкіно» на пасадзе загадчыка метадычнага кабінета. Адначасова з 1932 выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 7 Чырвонагвардзейскага раёна Ленінграда. Ажаніўся з актрысай і балерынай Эльвірай Багачунас, дачкой латышскага стралка.
 +
 
 +
[[File:Сапун Рыгор Макаравіч (1902).jpg|250px|справа]]
 +
 
 +
Увесну 1937 г. арыштаваны НКУС па абвінавачанні ў нацыяналістычнай дзейнасці. Дзякуючы намаганням сваякоў праз шэсць месяцаў быў вызвалены з турмы. Пасля катаванняў у ленінградскіх «Крыжах» і пісьмовай распіскі больш не займацца літаратурнай дзейнасцю, Рыгор Папараць ужо не вяртаўся да паэтычнай творчасці. Як узгадвала яго другая жонка Любоў Арлова:
  
З 1921 г. вучыўся на рабфаку БДУ. Пасля яго сканчэння -  у Ленінградскім універсітэце. Арганізаваў ленінградскую філію "Маладняка". Пасля адлічэння з апошняга курса "за крамольныя вершы, якія ганьбяць партыю і савецкі ўрад", працаваў у "Белдзяржкіно", выкладаў у школе.
+
''На працягу шасці месяцаў ужывалі страшэнныя катаванні, якія людзі не маглі вытрымаць і спрабавалі пакончыць жыццё самагубствам. Бацька Рыгора Макар Міхайлавіч і першая жонка Элеанора Багачунас сабралі золата і каштоўнасці і выкупілі яго з турмы. Але, вызваляючы Рыгора, каты ўзялі падпіску аб тым, што ён больш пісаць не будзе. Так сталінскія сатрапы вырвалі з рук чалавека пяро і спынілі творчую думку.''
  
У 1937 г. арыштаваны НКУС, але дзякуючы намаганням сваякоў праз шэсць месяцаў быў вызвалены з турмы пад распіску, што болей не будзе займацца літаратурнай творчасцю.
+
У 1938 г. Рыгор Макаравіч быў высланы ў Халопеніцкі раён БССР, дзе з 1 красавіка 1938 працаваў спачатку выкладчыкам рускай мовы і літаратуры, потым завучам Чырваналуцкай сярэдняй школы, улетку 1938 — інструктарам-метадыстам Халопеніцкага раёна. У 1939 г. памерла ад сухотаў Элеанора Багачунас, і праз год ён ажаніўся з настаўніцай Любоўю Арловай. Разам з ёю ў ліпені 1940 перавёўся ў Дудзіцкую сярэднюю школу Рудзенскага раёна. У 1941 у паэта нарадзілася дачка Кансуэла і ён разам з сям'ёй вярнуўся да сваіх бацькоў у вёску Шэлягі.
  
Да канца жыцця працаваў настаўнікам, падчас Другой сусветнай вайны быў у партызанах.
+
Падчас Другой сусветнай вайны быў у партызанах у брыгадзе "Беларусь".
  
Памёр у 1948 г. Пахаваны на могілках у вёсцы Варонічы Пухавіцкага раёна.
+
Памёр 1 траўня 1948 г. ад цяжкай хваробы. Пахаваны на могілках у вёсцы Варонічы Пухавіцкага раёна.

Актуальная версія на 02:13, 9 жніўня 2018

Сапун Рыгор Макаравіч, сярэдзіна 1930-х гг.
  • Дата нараджэння: 17 лiстапад 1902 г.
  • Варыянты імя: Сапун Григорий Макарович, Рыгор Папараць
  • Месца нараджэння: Мінская губерня, Ігуменскі павет (Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Шалягі
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: паэт
  • Дата смерці: 30 красавiк 1948 г.
  • Месца смерці: БССР, Мінская вобл., Рудзенскі раён, в. Дудзічы
  • Месца пахавання: Мінская вобл., Пухавіцкі раён, в. Варонічы

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Ленінград
  • Мера стрымання: арышт
  • Дата арышту: 1937 г.
  • Абвінавачанне: Нацыяналістычная дзейнасць
  • Месца адбывання: РСФСР, г. Ленінград, турма Крыжы
  • Дата вызвалення: 1937 г.

  • Крыніцы дадзеных: Вікіпедыя

Біяграфія

Рыгор Сапун з бацькамі і сёстрамі

Сапун Рыгор Макаравіч (творчы псеўданім: Рыгор Папараць) - беларускі паэт.

Нарадзіўся 17 лістапада 1902 г. у в. Шэлягі Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям'і валаснога старшыні Рыгора Міхайлавіча і Евы Станіславаўны. У маладыя гады працаваў па найме і адначасова вучыўся ў Вароніцкай пачатковай і Дукорскай працоўнай школах, скончыў Цытвянскае трохкляснае вучылішча.

У 1921 годзе паводле пастановы ЦВК БССР быў накіраваны вучыцца на рабочы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсытэта, з 1924 — вучыўся на медыцынскім факультэце. У часе вучобы ў Мінску пачынае займацца паэтычнай дзейнасцю. Жадаючы прысвяціць сябе літаратуры, кідае навучанне ў Мінску і ў 1925 паступае на факультэт мовы і матэрыяльнай культуры Ленінградзкага дзяржаўнага ўніверсытэта.

У 1926 г. у Ленінградзе арганізаваў філіял літаратурнага таварыства "Маладняк". У 1931 на смерць Усевалада Ігнатоўскага чытае сябрам-студэнтам верш «Памяці Ігнатоўскага», за які і быў выключаны з апошняга курса інстытута «за крамольные стишки, порочащие партию и советское правительство».

З 1931 па 1933 працаваў на кінафабрыцы «Белдзяржкіно» на пасадзе загадчыка метадычнага кабінета. Адначасова з 1932 выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 7 Чырвонагвардзейскага раёна Ленінграда. Ажаніўся з актрысай і балерынай Эльвірай Багачунас, дачкой латышскага стралка.

Сапун Рыгор Макаравіч (1902).jpg

Увесну 1937 г. арыштаваны НКУС па абвінавачанні ў нацыяналістычнай дзейнасці. Дзякуючы намаганням сваякоў праз шэсць месяцаў быў вызвалены з турмы. Пасля катаванняў у ленінградскіх «Крыжах» і пісьмовай распіскі больш не займацца літаратурнай дзейнасцю, Рыгор Папараць ужо не вяртаўся да паэтычнай творчасці. Як узгадвала яго другая жонка Любоў Арлова:

На працягу шасці месяцаў ужывалі страшэнныя катаванні, якія людзі не маглі вытрымаць і спрабавалі пакончыць жыццё самагубствам. Бацька Рыгора Макар Міхайлавіч і першая жонка Элеанора Багачунас сабралі золата і каштоўнасці і выкупілі яго з турмы. Але, вызваляючы Рыгора, каты ўзялі падпіску аб тым, што ён больш пісаць не будзе. Так сталінскія сатрапы вырвалі з рук чалавека пяро і спынілі творчую думку.