Сергіевіч Юльян Іосіфавіч (1910)
- Дата нараджэння: 23 верасень 1910 г.
- Месца нараджэння: Віленская губ., Ашмянскі павет (Мінская вобл., Маладзечанскі раён), в. Юраўшчына
- Пол: мужчына
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Месца пражывання: БССР, Мінская вобл., Маладзечанскі раён, в. Ленкаўшчына
- Дата смерці: 4 кастрычнiк 1976 г.
- Месца смерці: БССР, Мінская вобл., Маладзечанскі раён, в. Ленкаўшчына
- Дата арышту: 1946 г.
- Месца адбывання: Сібір, Казахстан
- Дата вызвалення: 1956 г.
Біяграфія
Юльян Сергіевіч - беларускі паэт, мастак.
Нарадзіўся 23.9.1910 у в. Юраўшчына Ашмянскага пав. Віленскай губ. (цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.). Першы верш С. «Дуб» быў апублікаваны ў 1922 у час. «Маладое жыццё». Друкаваўся ў перыядычных выданнях Зах. Беларусі, найперш у час. «Маланка» і газ. «Шлях моладзі»; у калектыўным зборніку «Рунь веснаходу». У сярэдзіне 1920-х г. быў актывістам БСРГ і ТБШ. У 1939 павінен быў выйсці яго зборнік паэзіі, але пачатак вайны не дазволіў ажыццявіцца гэтым планам. З нападам Германіі на Польшчу ў вер. 1939 мабілізаваны ў польскую армію. Трапіў у нямецкі палон. Знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных (разам з Я.Брылём, для якога С. стаў прататыпам аднаго з герояў рамана «Птушкі і гнёзды»). Працаваў у Камітэце беларускай самапомачы ў Берліне. Вярнуўшыся на Радзіму пасля вайны, настаўнічаў у в. Ленкаўшчына і Манішчыцы Маладзечанскага р-на.
Арыштаваны ў 1946. Да 1956 знаходзіўся ў лагерах Поўначы, Сібіры, Казахстана.
Потым працаваў у калгасе, жыў у в. Ленкаўшчына. Друкаваўся мала, пераважна ў маладзечанскай раённай газеце. Некаторыя творы былі апублікаваны ўжо пасля яго смерці. Як мастак размалёўваў насценныя кілімы, пісаў тэматычныя карціны з жыцця вёскі. Творы С. экспанаваліся на рэспубліканскай выставе ў 1978. Яго вобраз як настаўніка створаны ў кнізе польскага празаіка З.Жакевіча «Воўчыя лугі».