Розніца паміж версіямі "Славін Ілля Венедыктавіч (1883)"

(Біяграфія)
Радок 27: Радок 27:
  
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
 +
Ілля Венедыктавіч Славін нарадзіўся ў 1883 годзе ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерніі ў беднай габрэйскай сям'і. Бацькі марылі даць сваім дзецям адукацыю, каб тыя маглі вырвацца з "межаў аседласці". З маленькім Іллём займаліся дома, у 11 гадоў ён паступіў у павятовую вучэльню, потым - на працу ў аптэку, пасля гэтага пераехаў у Харкаў і быў прыняты вольным слухачом у мясцовы ўніверсітэт з умовай здачы экзаменаў за курс гімназіі экстэрнам.
 +
 +
У 1911 годзе ён скончыў юрыдычны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. Да таго часу ўжо восемь гадоў Ілля Славін быў членам габрэйскай Сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі "Паалей-Цыён". Працу па юрыдычнай спецыяльнасці ён пачаў у Магілёве памочнікам прысяжнага паверанага. Аднак ужо ў 1913 годзе Славін быў пазбаўлены практыкі на год за ўдзел у зямельнай спрэчцы сялянскай абшчыны і памешчыка, трактаванага губернатарам Магілёва як "заклік да захопу памешчыцкай зямлі".
 +
 +
З пачаткам Першай сусветнай вайны Славін быў запрошаны ў Петраград працаваць у юрыдычным аддзеле Яўрэйскай акраіннай кансультацыі па аказанню дапамогі ахвярам вайны. Пасля рэвалюцыі на непрацяглы час вярнуўся ў Магілёў, дзе стаў старшынём губернскага суда.
 +
 +
З 1921 года Ілля Славін з жонкай Эсфір і старэйшым сынам пераехалі ў Маскву, дзе ён Славін удзельнічаў над стварэннем першага крымінальнага кодэкса РСФСР, Тады ж ён уступіў у партыю. У 1921 годзе ў сям'і Славіных нарадзілся дачка Іда. У 1920-я гады Ілля Славін вёў актыўную навуковую і выкладчыцкую працу, у 1923 годзе арганізаваў Вышэйшыя юрыдычныя курсы для судовых работнікаў, вёў курсы па савецкім праве ў вучэбных установах Камінтэрна, публікаваўся ў юрыдычных часопісах, быў навуковым супрацоўнікам Інстытута савецкага права.
 +
 +
Летам 1929 года Славін быў пераведзены ў Ленінградскі інстытут савецкага будаўніцтва і права. Жыў у Ленінградзе ў Доме Саветаў (гатэль "Асторыя"), а ў канцы 1930 года пераехаў з сям'ёй у дом №6 на бульвары Прафсаюзаў.
 +
 +
З 1930 года Славін - прафесар Камуністычнай акадэміі. У 1933 годзе ён атрымаў для даследавання тэму навуковай працы "Перарабленне свядомасці вязняў лагераў АДПУ". Неадначасова ездзіў у камандырооўкі беламора-балтыйскі канал, канал Масква-Волга, на Калыму. Тэрміны здачы працы пераносіліся, таму яна так і не была напісана. У 1936 годзе пасля роспуску Камуністычнай акадэміі Славіну, як і некаторым іншым яе супрацоўнікам, была прызначана ступень кандыдата навук без абароны дысертацыі, захавана званне прафесара, ён быў прыняты ў штат новага Інстытута дзяржавы і права АН СССР, У верасні 1937 года Ленінградскае аддзяленне інстытута было зачынена, амаль усе супрацоўнікі арыштаваныя.
 +
 +
Іда Іллінічна Славіна ўзгадвае пра гэтыя дні: "А тады, дзевяцікласніца, я не заўважала згушчвання хмараш. Ужо былі арыштаваныя ўсе яго таварышы па акадэмічным Інстытуце дзяржавы і права. Бацька застаўся на волі адзін. Ленінградскае аддзяленне інстытута было зачынена. Ужо ў вучэбным інстытуце не засталося нікога з кіраўніцтва. Ужо прайшоў партыйны сход, на якім выключалі з партыі яго калег, а ён, адзіны, не выступіў з выкрываннем, а, наадварот, горка сказаў: "Я адчуваю сябе палітычным банкротам".
 +
 +
Ілля Венедыктавіч Славін быў арыштаваны ў ноч з 4 на 5 лістапада 1937 года. Напярэдадні яго выклікалі ў гаркам, дзе прапанавалі заняць пасаду дырэктара Юрыдычнага інстытута замест арыштаванага Ундрэвіча. Па ўспамінах Іды Іллінічны "бацька цалкам спакойны, павесялеўшы, вярнуўся дамой: "Мяне не возьмуць"". 4 лістапада Славіны адзначалі 16-годдзе Іды, Ілля Венедыктавіч быў неверагодна вясёлы, будаваў планы на лета.
 +
 +
Іда Іллінічна піша пра арышт і вобшук:
 +
"... Амаль трагікамічная сцэна. Бейгель (аператыўнік НКУС) патрабуе, каб я прынесла свой падручнік 9 класа па нямецкай мове. Затым, акцёрствуючы (відавочна, гэта паўтараецца ў розных дамах, дзе ёсць дзеці майго ўзроста), Бейгель адшуквае ў канцы падручніка артыкул Карла Радэка. Да таго часу Радэк ужо быў арыштаваны, але яшчэ не асуджаны і ў “ворагах народа” у друку не праходзіць (прысуд Карлу Радэку вынесены 30 студзеня 1937 года). Эфектным жэстам Бейгель вырывае гэтую старонку з падручніка, падпальвае яе і вяшчае голасам благароднага героя: “Кажы дзякуй, што рэчавы доказ знішчаны, і цябе разам з татам не забіраю”. Я пепрапужана і разгублена маўчу. Затое бацька, упершыню парушыў маўчыню, вымаўляе каротка: “Дзякуй” (няўжо паверыў фарсу і ўявіў, што пагроза рэальная?)”.
 +
12 красавіка 1938 года арыштавалі Эсфір Славіну, 16-гадовая Іда адна працягвала стаяць у чэргах да вакенца на Шпалернай 25:
 +
“Вось я працягваю грошы. “Славін Ілля Венедыктавіч?”, - перапытаў таўсцяк і тлуста засмяяўся. І я пабачыла зразумелы без перакладу жэст уздзёргвання пятлі вакол шыі. Я не вымавіла ні гуку, але рухнула, страціўшы прытомнасць, тут жа, каля вакенца, парушыўшы мерны рух чаргі. Таўсцяк высунуўся ў вакенца і пракрычаў: “Ды гэта не Ілля Венедыктавіч, а Ілля Ізраілевіч! Гэта іншы Славін. А твайму бацьку далі 10 гадоў без права перапіскі”. Але усё гэта мен ўжо распавядалі жанчыны з чаргі, якія паднялі мяне, вывелі на вуліцу, прывялі ў прытомнасць. Як хацелася верыць у міражы, падманвацца! Але ж гэты тлусты энкэвэдэшнік, не ведаю чаму. Сказаў мне тады праўду!”.
 +
Адбылося гэта роўна праз два месяца пасля расстрэла Іллі Венедыктавіча. Ілля Славін быў прыгавораны да расстрэла Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суда СССР і расстраляны ў той жа дзень 20 лютага 1938. Праз 17 гадоў, у 1955 годзе, ён быў рэабілітаваны тым жа ворганам, што вынес ясму смяротны прысуд. Пасля арышту маці Іда хлапатала за абодвух бацькоў, пісала запыты, заявы, была на прыёме ў Калініна. Жыла Іда спачатку ў кватэры класнага кіраўніка, потым, па тыдню, у розных сем’ях аднакласнікаў (па просьбе дырэктара школы). У 1939 годзе паступіла ў педагагічны інстытут ім. Герцэна на літаратурны факультэт, была эвакуяваная ў Краснаярскі край, а затым у Новасібірск, дзе сустрэлася з вызваленай з лагера маці. Школьны педагог Эсфір Ісаакаўна Славіна правяла ў Карлагу восем гадоў.
 +
 +
У выдадзенай у 2006 годзе маленькім тыражом у 100 экзэмпляраў кнізе “Тоненькі нерв гістоыі” Іда Славіна падрабязна аналізуе і каментуе архіўную следчую справу бацькі, разбіўшы тэкст на главы: “Першы допыт”, “Як ён змагаўся”, “Галоўныя дзеючыя асобы”, “За мяжой пратакола” і інш. Вось як яна тлумачыць сваё памкненне да такой дэтальнай рэканструкцыі гэтых трагічных пдазей: “Сёння, калі рускі фашызм разам з камуністамі ўсё больш нахабна ўздымае галаву, і ўсё можа вярнуцца зноўку, нельга маўчаць”.
 +
У 2017 годзе на будынку, дзе жыў Ілля Венедыктавіч Славін была ўсталявана мемарыяльная таблічка праекта “Апошняя адрэса”.

Версія ад 00:45, 1 жніўня 2018

Славін Ілля.jpg
  • Дата нараджэння: 1883 г.
  • Імя па-руску: Славин Илья Венедиктович
  • Месца нараджэння: Магілёўская губ., мяст. Ціхінічы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: габрэй
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: прафесар Ленінградскага юрыдычнага інстытута
  • Месца пражывання: РСФСР, г. Ленінград, бульв. Прафсаюзаў, д. 6, кв. 19
  • Партыйнасць: Член УсеКП(б) (1920-1937)
  • Дата расстрэлу: 20 люты 1938 г.
  • Месца смерці: РСФСР, г. Ленінград

  • Дата арышту: 4 лiстапад 1937 г.
  • Дата асуджэння: 20 люты 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Выездная сесія Вайсковай калегіі Вярхоўнага суда СССР у г. Ленінградзе
  • Прысуд: ВМП

  • Крыніцы дадзеных: Адкрыты спіс

Рэпрэсаваныя сваякі

Жонка: Славіна Эсфір Ісаакаўна (1885)

Біяграфія

Ілля Венедыктавіч Славін нарадзіўся ў 1883 годзе ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерніі ў беднай габрэйскай сям'і. Бацькі марылі даць сваім дзецям адукацыю, каб тыя маглі вырвацца з "межаў аседласці". З маленькім Іллём займаліся дома, у 11 гадоў ён паступіў у павятовую вучэльню, потым - на працу ў аптэку, пасля гэтага пераехаў у Харкаў і быў прыняты вольным слухачом у мясцовы ўніверсітэт з умовай здачы экзаменаў за курс гімназіі экстэрнам.

У 1911 годзе ён скончыў юрыдычны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. Да таго часу ўжо восемь гадоў Ілля Славін быў членам габрэйскай Сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі "Паалей-Цыён". Працу па юрыдычнай спецыяльнасці ён пачаў у Магілёве памочнікам прысяжнага паверанага. Аднак ужо ў 1913 годзе Славін быў пазбаўлены практыкі на год за ўдзел у зямельнай спрэчцы сялянскай абшчыны і памешчыка, трактаванага губернатарам Магілёва як "заклік да захопу памешчыцкай зямлі".

З пачаткам Першай сусветнай вайны Славін быў запрошаны ў Петраград працаваць у юрыдычным аддзеле Яўрэйскай акраіннай кансультацыі па аказанню дапамогі ахвярам вайны. Пасля рэвалюцыі на непрацяглы час вярнуўся ў Магілёў, дзе стаў старшынём губернскага суда.

З 1921 года Ілля Славін з жонкай Эсфір і старэйшым сынам пераехалі ў Маскву, дзе ён Славін удзельнічаў над стварэннем першага крымінальнага кодэкса РСФСР, Тады ж ён уступіў у партыю. У 1921 годзе ў сям'і Славіных нарадзілся дачка Іда. У 1920-я гады Ілля Славін вёў актыўную навуковую і выкладчыцкую працу, у 1923 годзе арганізаваў Вышэйшыя юрыдычныя курсы для судовых работнікаў, вёў курсы па савецкім праве ў вучэбных установах Камінтэрна, публікаваўся ў юрыдычных часопісах, быў навуковым супрацоўнікам Інстытута савецкага права.

Летам 1929 года Славін быў пераведзены ў Ленінградскі інстытут савецкага будаўніцтва і права. Жыў у Ленінградзе ў Доме Саветаў (гатэль "Асторыя"), а ў канцы 1930 года пераехаў з сям'ёй у дом №6 на бульвары Прафсаюзаў.

З 1930 года Славін - прафесар Камуністычнай акадэміі. У 1933 годзе ён атрымаў для даследавання тэму навуковай працы "Перарабленне свядомасці вязняў лагераў АДПУ". Неадначасова ездзіў у камандырооўкі беламора-балтыйскі канал, канал Масква-Волга, на Калыму. Тэрміны здачы працы пераносіліся, таму яна так і не была напісана. У 1936 годзе пасля роспуску Камуністычнай акадэміі Славіну, як і некаторым іншым яе супрацоўнікам, была прызначана ступень кандыдата навук без абароны дысертацыі, захавана званне прафесара, ён быў прыняты ў штат новага Інстытута дзяржавы і права АН СССР, У верасні 1937 года Ленінградскае аддзяленне інстытута было зачынена, амаль усе супрацоўнікі арыштаваныя.

Іда Іллінічна Славіна ўзгадвае пра гэтыя дні: "А тады, дзевяцікласніца, я не заўважала згушчвання хмараш. Ужо былі арыштаваныя ўсе яго таварышы па акадэмічным Інстытуце дзяржавы і права. Бацька застаўся на волі адзін. Ленінградскае аддзяленне інстытута было зачынена. Ужо ў вучэбным інстытуце не засталося нікога з кіраўніцтва. Ужо прайшоў партыйны сход, на якім выключалі з партыі яго калег, а ён, адзіны, не выступіў з выкрываннем, а, наадварот, горка сказаў: "Я адчуваю сябе палітычным банкротам".

Ілля Венедыктавіч Славін быў арыштаваны ў ноч з 4 на 5 лістапада 1937 года. Напярэдадні яго выклікалі ў гаркам, дзе прапанавалі заняць пасаду дырэктара Юрыдычнага інстытута замест арыштаванага Ундрэвіча. Па ўспамінах Іды Іллінічны "бацька цалкам спакойны, павесялеўшы, вярнуўся дамой: "Мяне не возьмуць"". 4 лістапада Славіны адзначалі 16-годдзе Іды, Ілля Венедыктавіч быў неверагодна вясёлы, будаваў планы на лета.

Іда Іллінічна піша пра арышт і вобшук: "... Амаль трагікамічная сцэна. Бейгель (аператыўнік НКУС) патрабуе, каб я прынесла свой падручнік 9 класа па нямецкай мове. Затым, акцёрствуючы (відавочна, гэта паўтараецца ў розных дамах, дзе ёсць дзеці майго ўзроста), Бейгель адшуквае ў канцы падручніка артыкул Карла Радэка. Да таго часу Радэк ужо быў арыштаваны, але яшчэ не асуджаны і ў “ворагах народа” у друку не праходзіць (прысуд Карлу Радэку вынесены 30 студзеня 1937 года). Эфектным жэстам Бейгель вырывае гэтую старонку з падручніка, падпальвае яе і вяшчае голасам благароднага героя: “Кажы дзякуй, што рэчавы доказ знішчаны, і цябе разам з татам не забіраю”. Я пепрапужана і разгублена маўчу. Затое бацька, упершыню парушыў маўчыню, вымаўляе каротка: “Дзякуй” (няўжо паверыў фарсу і ўявіў, што пагроза рэальная?)”. 12 красавіка 1938 года арыштавалі Эсфір Славіну, 16-гадовая Іда адна працягвала стаяць у чэргах да вакенца на Шпалернай 25: “Вось я працягваю грошы. “Славін Ілля Венедыктавіч?”, - перапытаў таўсцяк і тлуста засмяяўся. І я пабачыла зразумелы без перакладу жэст уздзёргвання пятлі вакол шыі. Я не вымавіла ні гуку, але рухнула, страціўшы прытомнасць, тут жа, каля вакенца, парушыўшы мерны рух чаргі. Таўсцяк высунуўся ў вакенца і пракрычаў: “Ды гэта не Ілля Венедыктавіч, а Ілля Ізраілевіч! Гэта іншы Славін. А твайму бацьку далі 10 гадоў без права перапіскі”. Але усё гэта мен ўжо распавядалі жанчыны з чаргі, якія паднялі мяне, вывелі на вуліцу, прывялі ў прытомнасць. Як хацелася верыць у міражы, падманвацца! Але ж гэты тлусты энкэвэдэшнік, не ведаю чаму. Сказаў мне тады праўду!”. Адбылося гэта роўна праз два месяца пасля расстрэла Іллі Венедыктавіча. Ілля Славін быў прыгавораны да расстрэла Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суда СССР і расстраляны ў той жа дзень 20 лютага 1938. Праз 17 гадоў, у 1955 годзе, ён быў рэабілітаваны тым жа ворганам, што вынес ясму смяротны прысуд. Пасля арышту маці Іда хлапатала за абодвух бацькоў, пісала запыты, заявы, была на прыёме ў Калініна. Жыла Іда спачатку ў кватэры класнага кіраўніка, потым, па тыдню, у розных сем’ях аднакласнікаў (па просьбе дырэктара школы). У 1939 годзе паступіла ў педагагічны інстытут ім. Герцэна на літаратурны факультэт, была эвакуяваная ў Краснаярскі край, а затым у Новасібірск, дзе сустрэлася з вызваленай з лагера маці. Школьны педагог Эсфір Ісаакаўна Славіна правяла ў Карлагу восем гадоў.

У выдадзенай у 2006 годзе маленькім тыражом у 100 экзэмпляраў кнізе “Тоненькі нерв гістоыі” Іда Славіна падрабязна аналізуе і каментуе архіўную следчую справу бацькі, разбіўшы тэкст на главы: “Першы допыт”, “Як ён змагаўся”, “Галоўныя дзеючыя асобы”, “За мяжой пратакола” і інш. Вось як яна тлумачыць сваё памкненне да такой дэтальнай рэканструкцыі гэтых трагічных пдазей: “Сёння, калі рускі фашызм разам з камуністамі ўсё больш нахабна ўздымае галаву, і ўсё можа вярнуцца зноўку, нельга маўчаць”. У 2017 годзе на будынку, дзе жыў Ілля Венедыктавіч Славін была ўсталявана мемарыяльная таблічка праекта “Апошняя адрэса”.