Розніца паміж версіямі "Слосканс Баляслаў Бернардавіч (1893)"
(→Біяграфія) |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Шаблон:Фармуляр | {{Шаблон:Фармуляр | ||
+ | |фотаздымак=Баляслаў Слосканс.jpg | ||
|імя па-руску=Слосканс Болеслав Бернардович | |імя па-руску=Слосканс Болеслав Бернардович | ||
|дата нараджэння=19.08.1893 | |дата нараджэння=19.08.1893 | ||
− | |месца нараджэння=Віцебская губ., Луцінскі павет, в. | + | |месца нараджэння=Віцебская губ., Луцінскі павет, в. Сцірніене |
|пол=мужчына | |пол=мужчына | ||
|сацыяльнае паходжанне=служачыя | |сацыяльнае паходжанне=служачыя | ||
Радок 18: | Радок 19: | ||
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]] | [[Катэгорыя:Адкрыты спіс]] | ||
+ | [[Катэгорыя:Фотаздымкі]] | ||
==Біяграфія== | ==Біяграфія== |
Версія ад 01:12, 5 жніўня 2018
- Дата нараджэння: 19 жнiвень 1893 г.
- Імя па-руску: Слосканс Болеслав Бернардович
- Месца нараджэння: Віцебская губ., Луцінскі павет, в. Сцірніене
- Пол: мужчына
- Сацыяльнае паходжанне: служачыя
- Адукацыя: няск. вышэйшая духоўная
- Прафесія / месца працы: Архіепіскап Магілёўскі
- Дата смерці: 18 красавiк 1981 г.
- Дата арышту: 17 верасень 1927 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры Калегіі АДПУ СССР
- Артыкул: 58-6-1 КК РСФСР
- Прысуд: 3 гады ППЛ
- Дата арышту: 8 лiстапад 1930 г.
- Прысуд: высылка
- Крыніцы дадзеных: Адкрыты спіс
Біяграфія
Баляслаў Слосканс - рымска-каталіцкі святар, біскуп, апостальскі адміністратар Мінскі і Магілёўскі.
Нарадзіўся 19.8.1893 у в. Сцірніене Рэжыцкага пав. Віцебскай губ.(цяпер Рэзекненскі р-н, Латвія). Паходзіў з латышскай каталіцкай сям’і. У 1905—07 вучыўся ў Рэжыцкім гарадскім 3-класным вучылішчы. У 1917 скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (Петраград).
Пасвечаны ў святары 21.1.1917. Быў прызначаны вікарыем пры касцёле св. Кацярыны ў Петраградзе. Выконваў святарскія абавязкі ў Абрамавай пустэльні ў Лужскім пав. Петраградскай губ. Кароткі час служыў у Віцебску. У 1925 пераведзены ў Ленінград. У маі 1926 у Маскве ўзведзены ў сан біскупа; прызначаны апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілёўскім.
Арыштаваны АДПУ СССР 16.9.1926. На працягу 1926—30 знаходзіўся ў лагеры на Салаўках. Пасля вызвалення вярнуўся ў Магілёў.
Зноў арыштаваны ДПУ БССР 9.11.1930. Да студзеня 1933 знаходзіўся ў сібірскай ссылцы.
Вызвалены ў выніку абмену палітвязнямі паміж Латвіяй і СССР. Жыў у Латвіі, служыў духоўнікам у Рыжскай духоўнай каталіцкай семінарыі, выкладаў на тэалагічным факультэце Рыжскага універсітэта.
З 1944 у эміграцыі. Духоўна апекаваўся беларускім студэнцкім асяродкам у каталіцкім універсітэце Лювена (Бельгія); дапамагаў там беларускаму кампазітару Міколе Равенскаму. У 1952 прызначаны Ватыканам апостальскім візітатарам для беларусаў-католікаў у Заходняй Еўропе. Аказваў матэрыяльную падтрымку беларускім рэлігійным перыядычным выданням. Памёр 18.4.1981 у Бельгіі.