Розніца паміж версіямі "Хвецька Люцыян (1889)"

(Новая старонка: '{{Шаблон:Фармуляр |дата нараджэння=22.11.1889 |месца нараджэння=Гродзенская губ., Сакольскі пав...')
 
(Не паказанаадна прамежкавая версія таго ж удзельніка)
Радок 17: Радок 17:
  
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 +
[[Катэгорыя:Духавенства і рэлігійныя дзеячы]]
 +
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
  
 +
==Біяграфія==
 +
[22.11.1889, в. Малышоўка Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Сакольскі пав. Падляшскага ваяводства — 1944, Стоўбцы], рыма-каталіцкі святар, рэдактар, выдавец, публіцыст, педагог. У 1904 скончыў Сакольскае гарадское вучылішча. Здаў экзамен на аптэкарскага вучня ў экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі. У 1907—14 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу. Працягнуў вучобу ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі, якую скончыў у 1915 са ступенню магістра тэалогіі. Падчас вучобы ў акадэміі сябра бел. культурна-асветнага гуртка. Пасвечаны ў святары 31.5.1915 біскупам Я.Цепляком. Адзін з заснавальнікаў «Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці». Ініцыятар выдання і першы рэдактар-выдавец бел. каталіцкай газ. «Krynica». Заснавальнік бел. выдавецкай каталіцкай суполкі. Служыў вікарыем пракафедральнага касцёла ў Петраградзе. Да 1918 прафесар літургікі ў духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля закрыцця бальшавікамі семінарыі прызначаны адміністратарам пракафедральнага касцёла.
  
==Біяграфія==
+
Арыштаваны ДПУ па справе біскупа Я.Цепляка 10.3.1923. Быў прапанаваны ў мемарандуме ад 15.3.1923 бел. сеймавых паслоў-католікаў Папе рымскаму на пасаду біскупа-суфрагана Віленскай дыяцэзіі. У выніку абмену палітвязнямі 1.2.1925 дэпартаваны ў Польшчу.
 +
 
 +
У 1925—26 выкладаў Закон Божы ў Шыманове пад Варшавай. Пры падтрымцы біскупа Э.Ропа з канца 1920-х г. да 1931 працаваў рэктарам Місіянерскага інстытута ў Любліне. З 1932 пробашч парафіі Шчытнікі Пінскай дыяцэзіі. Прафесар пастаральнай тэалогіі і выкладчык бел. мовы ў Пінскай каталіцкай семінарыі. У 1933—39 скарбнік дыяцэзіяльнай курыі і віцэ-старшыня дыяцэзіяльнай рады. У гады 2-й сусветнай вайны заставаўся на Піншчыне. Памёр у 1944 [?] у Стоўбцах.

Актуальная версія на 13:54, 29 студзеня 2018

  • Дата нараджэння: 22 лiстапад 1889 г.
  • Месца нараджэння: Гродзенская губ., Сакольскі павет (Польшча, Падляшскае ваяв., Сакольскі павет), в. Малышоўка
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: сярэдняя, вышэйшая духоўная
  • Прафесія / месца працы: Рымска-каталіцкі святар; адміністратар Пецярбургскага пракафедральнага касцёла.
  • Месца пражывання: РСФСР, г. Пецярбург
  • Дата смерці: 1944 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Стаўбцы

  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ
  • Дата арышту: 10 сакавiк 1923 г.
  • Абвінавачанне: Справа біскупа Я. Цепляка
  • Дата вызвалення: 1 люты 1925 г.
  • Падставы вызвалення: Абмен палітвязнямі

Біяграфія