Розніца паміж версіямі "Цікота Андрэй Феліксавіч (1891)"

(Новая старонка: '{{Шаблон:Фармуляр |фотаздымак=Cikota Andrej.jpg |подпіс да фатаграфіі=Крыніцка: Радыё Свабода |імя...')
 
(Біяграфія)
Радок 25: Радок 25:
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
  
 +
==Біяграфія==
 +
22 сьнежня 1948 быў арыштаваны кітайскай камуністычнай міліцыяй і 25 сьнежня разам з чатырма іншымі сьвятарамі быў перададзены савецкім органам. З 27 сьнежня знаходзіўся ў папярэднім зьняволеньні ў Чыце, паводле сьведчаньняў, паводзіў сябе на сьледзтве мужна, падвяргаўся катаваньням. Прыклад а. Андрэя Цікоты заахвоціў аднаго з сьвятароў адмовіцца ад адрачэньня ад Бога і Царквы, да якога яго вымусіў сьледчы. Падчас допытаў у Чыцінскай турме архімандрыту Андрэю Цікоту прапаноўвалі перайсьці ў праваслаўе, але ён катэгарычна адмовіўся ад гэтага. Пазьней савецкія ўлады, ведаючы яго вялікі духоўны аўтарытэт і здольнасьці, прапанавалі яму пасаду першага ў Беларусі мітрапаліта незалежнай ад Ватыкану Каталіцкай Царквы.[4] Не зважаючы на моцна падарванае ў турэмных умовах і ў выніку допытаў здароўе архімандрыт Цікота рашуча адкінуў гэтую правакацыйную прапанову.
  
==Біяграфія==
+
28 верасьня 1949 архімандрыт Андрэй Цікота быў завочна абвінавачаны ў арганізацыі тэрарыстычнае групоўкі ў ліцэі Сьвятога Мікалая ў Харбіне, антысавецкай агітацыі і шпіянажы на карысьць Ватыкану і Японіі па арт. 58-6 ч. 1, 58-4, 58-11.[5] Яму і ўсім харбінскім місіянэрам прысудзілі 25 гадоў зьняволеньня ў лягеры. Праз Іркуцк яго накіравалі ў “Ангарлаг”, спачатку у Тайшэт на будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі. Адтуль 19 студзеня 1950 яго забралі і перавезьлі ў Чукшу. З красавіка 1951 ён адбываў пакараньне ў лягпункце Нова-Чунка Шыткінскага р-ну Іркуцкай вобласьці. З чэрвеня 1951 яго зноў вярнулі адбываць пакараньне ў Тайшэт. Увесь гэты час у ён быў цяжка хворы, а перад сьмерцю, паводле ўспамінаў іншых зьняволеных, пазбаўлены мэдычнае дапамогі.
 +
 
 +
Памёр у зьняволеньні 11 лютага 1952 у шпіталі № 38 (Чукша, 2-і аддзел) асобага лягеру № 7 «Озерлагу» (для палітвязьняў). Пахаваны на шпітальных лягерных могілках у ваколіцах Брацку Іркуцкай вобласьці.[6] Магіла была пазначана простым калком і сёньня яе знайсьці практычна немагчыма. Афіцыйная прычына сьмерці — спыненьне сардэчнай дзейнасьці пры агульнай інтаксікацыі арганізму, выкліканай тубэркулёзным мэнінгітам.

Версія ад 12:16, 31 ліпеня 2017

Крыніцка: Радыё Свабода
  • Дата нараджэння: 1891 г.
  • Імя па-руску: Цикото Андрей
  • Месца нараджэння: Віленская губ., Свенцянскі павет, маёнтак Тупаліцына
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: вышэйшая духоўная
  • Прафесія / месца працы: Адміністратар католікаў усходняга абрада, г. Харбін (Маньчжурыя)
  • Дата смерці: 11 люты 1952 г.
  • Месца смерці: Чукша, Асобы лагер № 7, шпіталь №38
  • Месца пахавання: РСФСР, Іркуцкая вобл., г. Брацк, лагерныя шпітальныя могілкі

  • Дзе і кім арыштаваны: Маньчжурыя, г. Харбін
  • Мера стрымання: г. Чыта
  • Дата арышту: 22 снежань 1948 г.
  • Абвінавачанне: Арганізацыя тэрарыстычнай групоўкі ў ліцэі Святога Мікалая ў Харбіне; антысавецкая агітацыя; шпіянаж на карысць Ватыкана і Японіі
  • Дата асуджэння: 28 верасень 1949 г.
  • Артыкул: 58-6-1; 58-4; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 25 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Тайшэт, Ангарлаг; Чукша; РСФСР, Іркуцкая вобл., Шыткінскі раён, Лагпункт Нова-Чунка

Біяграфія