Ціханавецкі Іван Аляксандравіч (1888)

  • Дата нараджэння: 1888 г.
  • Варыянты імя: Ціханоўскі Іван Аляксандравіч

Біяграфія

ЦІХАНАВЕЦКІ (Ціханоўскі) Іван Аляксандравіч, 1888 г.н., ураджэнец в. Стралкі Астроўскага р-ну Віцебскай акр., беспартыйны, старэйшы бухгалтар вайсковага порту ў г. Мурманск Лен. вобл., жыў на месцы працы. Арыштаваны 28 верасьня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 3 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 17-58-8; 58-6-9-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 10 лістапада 1937 г.