Янчык Патап Васільевіч (1902)

  • Дата нараджэння: 1902 г.
  • Нацыянальнасць: беларус

Біяграфія

ЯНЧЫК Патап Васілевіч, 1902 г.н., ураджэнец в. Пагост Старобінскага р-ну Менскай вобл. БССР, беларус, беспартыйны, зь сялян. Калегіяй ОГПУ 29 красавіка 1934 г. прысуджаны паводле арт. 58-6 УК РСФСР да расстрэлу з заменай на 10 гадоў ППЛ. Адбываў пакараньне ў Салавецкай турме. Асобай тройкай УНКВД ЛВ 25 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-11 да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 8 сьнежня 1937 г.