Адамовіч Антон Яўстаф'евіч (1909)
- Дата нараджэння: 26 чэрвень 1909 г.
- Месца нараджэння: г. Мінск
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: вышэйшая
- Дата смерці: 12 чэрвень 1998 г.
- Месца смерці: ЗША, Нью-Ёрк
- Дата арышту: 25 лiпень 1930 г.
- Абвінавачанне: Справа "Саюз вызвалення Беларусі"
- Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
- Прысуд: высылка
- Месца адбывання: г. Глазаў, г. Вятка
- Дата арышту: 25 чэрвень 1937 г.
- Дата вызвалення: 1938 г.
Біяграфія
Антон Яўстаф'евіч Адамовіч - беларускі літаратуразнавец, гісторык, празаік.
Нарадзіўся ў Мінску 26.6.1909. У 1928 скончыў МБПТ, паступіў у БДУ.
25.7.1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Глазаў, у 1934 пераведзены ў Вятку (Кіраў), дзе працаваў у навучальных установах.
Арыштоўваўся зноў 25(?).6.1937. Вызвалены ў 1938, вярнуўся ў Мінск. Скончыў БДУ, працаваў настаўнікам у сярэдняй школе. У час вайны заставаўся ў Мінску. З ліп. 1941 — адзін з арганізатараў выдання шэрагу бел. газет, часопісаў, кніг. Узначаліў выдавецкі аддзел, створаны пры Мінскай гарадской управе для арганізацыі выпуску газет. Адначасова з’яўляўся галоўным рэдактарам Краявога выдавецтва «Менск», кіраваў Беларускім навуковым таварыствам, працаваў у «Менскай (Беларускай) газэце». У канцы 1943 пераехаў у Германію. Працаваў у газ. «Раніца» (Берлін). У лагеры для перамешчаных асоб выдаваў газ. «Ведамкі», «Бацькаўшчына», час. «Конадні» і «Сакавік».
Памёр у ЗША ў 1998 г.