Вашына Канстанцін Пятровіч (1909)
- Дата нараджэння: 27 верасень 1909 г.
- Імя па-руску: Вашина Константин Петрович
- Варыянты імя: Лукаш Калюга
- Месца нараджэння: Мінскі павет (Мінская вобл., Дзяржынскі раё), в. Скварцы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: сярэдняя
- Прафесія / месца працы: Рэдактар Радыёкамітэта
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Берасцянская, д. 4, кв. 1
- Дата расстрэлу: 5 кастрычнiк 1937 г.
- Месца смерці: РСФСР, Чалябінская вобл.
- Дата арышту: 24 люты 1933 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі
- Дата асуджэння: 4 лiстапад 1933 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
- Артыкул: 58-10; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: 5 гадоў ППЛ (заменены на 5 гадоў ссылкі)
- Месца адбывання: РСФСР, Свярдлоўская вобл., г. Ірбіт
- Дата рэабілітацыі: 24 жнiвень 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, Свярдлоўская вобл., г. Ірбіт
- Дата арышту: 6 лiстапад 1935 г.
- Дата асуджэння: 22 люты 1936 г.
- Прысуд: 5 гадоў ППЛ
- Дата арышту: 5 кастрычнiк 1937 г.
- Прысуд: ВМП
- Архіўная справа: КДБ РБ 14618-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I; Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных);
Біяграфія
Вашына Канстанцін Пятровіч (творчы псеўданім Лукаш Калюга) - беларускі празаік, перакладчык.
Нарадзіўся 27.09.1909 г. у в. Скварцы Мінскага павета (зараз Дзяржынскі раён). Яшчэ ў школе захапляўся краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 г. скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. З 1928 — студэнт МБПТ. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для Белдзяржвыдавецтва, шмат пісаў. З траўня 1929 г. — сябра літаратурнага аб’яднання «Узвышша».
У 1931 выключаны з тэхнікума як «узвышанскі лазутчык і пачынаючы нацдэм». Са студзеня і да сярэдзіны 1932 працаваў сакратаром часопіса «Книга массам», які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыльрэдактарам (да канца 1932 г.) у радыёцэнтры.
Арыштаваны ДПУ БССР 23 лютага 1933 г. па справе «Беларускай народнай Грамады». Асуджаны на 5 гадоў ссылкі. Высланы ў г. Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). У ссылцы працягваў пісаць, частка рукапісаў той пары захавалася.
Зноўку арыштаваны 06 лістапада 1935 г. Расстраляны 5 кастрычніка 1937 г. паводле прысуда Чэлябінскага суда.
Рэабілітаваны Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24 жніўня 1956 г.