Гурло Аляксандр Кандратавіч (1892)
- Дата нараджэння: 31 студзень 1892 г.
- Імя па-руску: Гурло Александр Кондратьевич
- Варыянты імя: Алесь Гурло
- Месца нараджэння: Мінская губерня, Слуцкі павет (Мінская вобл.), мяст. Капыль
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: паэт, навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства БелАН
- Месца пражывання: г. Мінск
- Дата смерці: 4 люты 1938 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск
- Месца пахавання: Беларусь, г. Мінск, Вайсковыя могілкі
- Дата арышту: 25 лiпень 1930 г.
- Абвінавачанне: Справа "Саюз вызвалення Беларусі"
- Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія ДПУ БССР
- Прысуд: высылка ў г. Самара (умоўна)
- Дата рэабілітацыі: 15 лiстапад 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вярхоўны суд БССР
Біяграфія
Аляксандр Кандратавіч Гурло (літаратурны псеўданім: Алесь Гурло) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, лінгвіст.
Нарадзіўся 19(31) студзеня 1892 г. у мястэчку Капыль.
У 1909 уступіў у РСДРП, з 1914 служыў на Балтыйскім флоце. Падчас 1-й сусветнай вайны быў паранены. Удзельнічаў у кастрычніцкім перавароце ў Пецярбургу на баку бальшавікоў, браў удзел у захопе Зімняга палаца. У 1919 г. цяжка паранены пад Казанню і камісаваны з войска як інвалід. У 1919—20 гг. працаваў у Ніжнегародскім порце. З 1921 г. жыў у Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. У 1922—23 гг. у газеце «Савецкая Беларусь». У 1920-я г. ў тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта, займаўся ў аспірантуры. У 1929—30 навуковы супрацоўнік Інстытута мовы БелАН.
Публікаваўся з 1907 (газ. «Наша ніва»), удзельнічаў у выданні рукапісных часопісаў «Заря», «Голос низа», «Вольная думка» (1910—11, Капыль). У 1912 г. з дапамогай Цішкі Гартнага ўладкаваўся на работу на ліцейны завод «Вулкан» у Санкт-Пецярбургу. Браў удзел у стварэнні тэрміналагічных слоўнікаў, падрыхтаваў і выдаў слоўнік «Тэхнічная тэрміналогія», рыхтаваў слоўнік краўцоўскай мовы мястэчка Капыль і краёвы слоўнік Капыльшчыны. Выдаў некалькі зборнікаў вершаў, перакладаў творы рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Быў членам літаб’яднанняў «Маладняк» і «Пробліск». У 1934 стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР.
25 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюз вызвалення Беларусі». Паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.04.1931 г. высланы ў Самару на 5 гадоў (умоўна).
Памёр 4 лютага 1938 г. ад сухотаў. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. Рэабілітаваны 15.11.1957.