Гуткоўскі Мікалай Макаравіч (1886)

  • Дата нараджэння: 2 жнiвень 1886 г.
  • Імя па-руску: Гутковский Николай Макарович
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Слуцкі раён), в. Забелы
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Дата расстрэлу: 8 люты 1938 г.

  • Дата арышту: 1930 г.

Рэпрэсаваныя сваякі

Брат: Гуткоўскі Павал Макаравіч (1893)

Біяграфія

Мікалай Гуткоўскі - юрыст, публіцыст. У 1907—08 настаўнічаў у мяст. Багушэвічы Мінскай губ. У 1912 скончыў юрыдычны ф-т Варшаўскага ун-та. Пасля служачы ў Варшаве, Маскве. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917—19 удзельнічаў у стварэнні бел. арганізацый у Адэсе. Нейкі час знаходзіўся ў складзе войск Врангеля ў Крыме. З чэрв. 1921 у Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР; адначасова з 1922 навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924—25 супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасля ў СНК БССР. Даследаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаванне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы бел. навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі бел. культуры пачатку ХХ ст. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Рэабілітаваны пасмяротна.