Гуткоўскі Павал Макаравіч (1893)

  • Дата нараджэння: 25 студзень 1893 г.
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Слуцкі раён), в. Забелы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Прафесія / месца працы: Мастак-гравер, Мастацкі камбінат г. Мінска
  • Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Беламорская, д. 26, кв. 1
  • Дата смерці: 13 кастрычнiк 1962 г.

  • Дата арышту: 5 жнiвень 1944 г.
  • Абвінавачанне: Супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў перыяд акупацыі
  • Дата асуджэння: 3 сакавiк 1945 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Судовы орган
  • Артыкул: 72 КК БССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці
  • Месца адбывання: Хабараўскі край
  • Дата вызвалення: 20 чэрвень 1954 г.
  • Дата рэабілітацыі: 3 снежань 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

Рэпрэсаваныя сваякі

Брат: Гуткоўскі Мікалай Макаравіч (1886)

Біяграфія

ГУТКОЎСКІ Павал Макаравіч, нар. 1893 у в. Лучыцы Слуцкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, мастак-гравер Маст. камбінату г. Менска. Жыў: Менск, вул. Беламорская 26/1. З 1917 па 1919 служба ў РККА. Арыштаваны 44.08.05. Асуджаны 45.03.03 судовым ворганам за супрацоўніцтва зь нямец. уладамі у пэрыяд акуп. паводле арт. 72 КК БССР на 10 гадоў ППЛ, Хабараўскі край. 56.12.03 справу пераглядала Суд. кал. па крым. справах Вярх. суду БССР. КГБ БССР 7948-с

[25.1.1893, в. Забелы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 13.10.1962], графік, брат Мікалая Гуткоўскага. З сялянскай сям’і. Вучыўся ў іканапіснай майстэрні П.Курбатава ў Мінску, Варшаўскай мастацкай школе. У 1917—19 у Чырвонай арміі. У міжваенны час працаваў гравёрам на Мінскім мастацкім камбінаце. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 5.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Беламорская, д. 26/1. Асуджаны 3.3.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў перыяд акупацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з далёкаўсходніх канцлагераў. Вызвалены 20.6.1954. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 3.12.1956. Аўтар карцін «Беларускія сяляне», «Сыты галоднага не разумее» і інш. Асабовая справа Г. № 7948-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.