Каратай Аляксандр Амвросьевіч (1909)
- Дата нараджэння: 2 лiстапад 1909 г.
- Варыянты імя: Максім Лужанін; Коротай Александр Амбросьевич
- Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Салігорскі раён), в. Прусы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Прафесія / месца працы: Літработнік, радыёкамітэт
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Ленінская, д. 25, кв. 4
- Дата смерці: 13 кастрычнiк 2001 г.
- Месца смерці: Беларусь, г. Мінск
- Дата арышту: 15 сакавiк 1933 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі
- Дата асуджэння: 10 жнiвень 1933 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада
- Артыкул: 72; 76 КК БССР
- Прысуд: 2 гады ссылкі
- Месца адбывання: РСФСР, Кемераўская вобл., г. Марыінск
- Дата рэабілітацыі: 24 жнiвень 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: КДБ РБ 14618-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
Максім Лужанін (Аляксандр Амвросьевіч Каратай) - беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Нарадзіўся 02.11.1909 г. у вёсцы Прусы Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1928— 1930). Быў членам літаратурных арганізацый «Маладняк», «Узвышша». Працаваў у рэдакцыі часопіса «Узвышша» (1930—1931), на Беларускім радыё (1931—1933).
Быў рэпрэсіраваны ў 1933 г. і высланы ў Сіблаг.
У 1935—1941 гг. знаходзіўся на выдавецкай рабоце ў Маскве. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў Савецкую Армію. Пасля заканчэння Падольскага пяхотнага вучылішча (1942) удзельнічаў у баях пад Сталінградам. Дэмабілізаваўшыся з арміі (1944), працаваў у рэдакцыях газеты Звязда», часопісе «Вожык», у АН БССР. 1959 г.— член сцэнарнай калегіі кінастудыі Беларусьфільм», у 1967—1971 гг.— галоўны рэдактар студыі. У 1968 г. удзельнічаў у рабоце XIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1985 гг. Член СП СССР з 1943 г. Максім Лужанін памёр 13 лістапада 2001 года. Пахаваны на могілках каля вёскі Паперня Мінскага раёна.
Рэпрэсаваныя сваякі
Сястра: Каратай Ксенія Амбросеўна (1899)
- Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
- Паэты і пісьменнікі
- Справа "Беларуская народная Грамада"
- Фотаздымкі
- Літаратурнае аб'яднанне Узвышша
- Літаратурнае аб'яднанне Маладняк
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі
- Бессмяротны барак
- Рэпрэсаваныя сваякі