Кіпель Яўхім Яўсеевіч (1896)

Яўхім Кіпель.png
  • Дата нараджэння: 7 студзень 1896 г.
  • Імя па-руску: Кипель Ефим Евсеевич
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Бабруйскі павет (Магілёўская вобл., Глускі раён), в. Байлюкі
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Выкладчык Мінскіх педкурсаў, Педтэхнікум
  • Дата смерці: 27 лiпень 1969 г.
  • Месца смерці: ЗША
  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
  • Дата арышту: 28 чэрвень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая дзейнасць
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
  • Прысуд: 5 гадоў высылкі, 3 гады пазбаўлення правоў
  • Месца адбывання: РСФСР, Вяцкая вобл., г. Налінск
  • Дата рэабілітацыі: 10 чэрвень 1988 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Арол
  • Дата арышту: снежань 1935 г.
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата вызвалення: снежань 1940 г.

Біяграфія

Яўхім Яўсеевіч Кіпель - грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.

Нарадзіўся 25.12.1895(7.1.1896) у в. Байлюкі Бабруйскага пав. Мінскай губ. З 1915 удзельнік 1-й сусветнай вайны, скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З 1918 у Чырвонай Арміі. З 1921 у Мінску, член Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. Вучыўся ў БДУ (скончыў у 1926), у 1922—27 выкладаў бел. мову і прыродазнаўства ў школах Мінска. З 1926 сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі Інбелкульта, адначасова лектар на педкурсах у Мінску. Са студз. 1928 аспірант БДУ, у кастр. 1929 выключаны па ідэалагічных матывах. З сак. 1930 выкладчык Мінскіх педкурсаў пры педтэхнікуме.

Арыштаваны ДПУ БССР 28.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10.3.1931 высланы ў Налінск Вяцкай вобл. на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў снеж. 1935; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снеж. 1940. Пасля вызвалення настаўнічаў у Саратаве.

У пачатку 1942 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрв. 1942 у Мінску. Супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Працаваў у Інспекцыі беларускіх школ, Беларускай народнай самапомачы. Рэдагаваў газ. «Голас вёскі». З 1944 кіраўнік навуковага аддзела БЦР. На 2-м Усебеларускім кангрэсе абраны яго старшынёй. З сярэдзіны 1944 у Германіі.

Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры «З іхняга раю». З 1950 у ЗША, з 1951 уваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, стварыў Аб’яднанне беларускіх вязняў савецкіх лагераў. Публікаваўся ў бел. эмігранцкай прэсе. Успаміны К. захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Йорку. Рэабілітаваны 10.6.1988.