Пічэта Уладзімір Іванавіч (1878)

Уладзімір Пічэта (1920-я).jpg
  • Дата нараджэння: 21 кастрычнiк 1878 г.
  • Імя па-руску: Пичета Владимир Иванович
  • Месца нараджэння: (Украіна) г. Палтава
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: серб
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Гісторык, акадэмік БелАН
  • Дата смерці: 23 чэрвень 1947 г.
  • Месца смерці: РСФСР, г. Масква

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Ленінград
  • Дата арышту: 13 верасень 1930 г.
  • Дата асуджэння: 8 жнiвень 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
  • Артыкул: 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: 5 гадоў ссылкі
  • Месца адбывання: г. Вятка; г. Варонеж
  • Дата вызвалення: 1935 г.
  • Падставы вызвалення: Перагляд справы
  • Дата рэабілітацыі: 20 лiпень 1967 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР

Біяграфія[дадаць інфармацыю]

Уладзімір Пічэта - гісторык, першы рэктар БДУ

Нарадзіўся 9(21).10.1878 г. у Палтаве, Украіна. У 1901 скончыў Маскоўскі ун-т. У 1910—11 прыват-дацэнт, у 1918—22 прафесар Маскоўскага ун-та. У 1918 абараніў доктарскую дысертацыю «Аграрная рэформа Жыгімонта-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве». Па прапанове ўрада БССР узначаліў Маскоўскую камісію па арганізацыі БДУ, з ліп. 1921 рэктар БДУ. Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Расіі XVI—XX ст. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі. Адзін з арганізатараў Інбелкульта (аўтар яго статута) і БелАН. Акадэмік БелАН (1928).

У 1929 у СССР была сфабрыкавана т. зв. «акадэмічная справа» супраць акадэміка С.Ф.Платонава і іншых гісторыкаў. 13.9.1930 П. арыштаваны АДПУ СССР у Ленінградзе. Пастановай СНК БССР ад 6.12.1930 пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ ад 8.8.1931 сасланы на 5 гадоў у Вятку. У чэрв. 1934 месца ссылкі заменена на Варонеж, дзе П. працаваў прафесарам у педагагічным інстытуце. У 1935 справа П. перагледжана, яму дазволілі жыць у Маскве.

Паводле адной з версій вызваленне было звязана з прыездам у Маскву былога аднакурсніка П. прэм’ер-міністра Чэхаславакіі Э.Бенеша. З 1937 працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР, дзе з 1939 узначаліў сектар славяназнаўства; адначасова быў загадчыкам кафедры зах. і паўдн. славян Маскоўскага ун-та. З 1941 разам з інстытутам у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1946 з акадэмікам Б.Дз.Грэкавым заснаваў і стаў дырэктарам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Акадэмік АН СССР.