Хіраска Уладзімір Рыгоравіч (1874)
- Дата нараджэння: 1874 г.
- Месца нараджэння: г. Падольск
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: рускі
- Сацыяльнае паходжанне: духавенства
- Адукацыя: сярэдняя духоўная
- Прафесія / месца працы: Настаяцель царквы "Усіх смуткуючых радасць"
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск
- Дата смерці: 1933 г.
- Дата арышту: 29 снежань 1925 г.
- Прысуд: 3 гады высылкі
- Месца адбывання: РСФСР, г. Арол
- Дата арышту: 26 сакавiк 1929 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 26 лiпень 1929 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада
- Артыкул: 58-10 КК РСФСР
- Прысуд: 3 гады высылкі
- Месца адбывання: Сібір
- Дата рэабілітацыі: 28 жнiвень 1989 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БССР
- Архіўная справа: КДБ БССР 32934-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Хіраска Уладзімір Рыгоравіч - пратаіерэй.
Нарадзіўся ў 1874 годзе ў Падольску ў сям'і святара. Пасля сканчэння Падольскай духоўнай семінарыі працаваў настаўнікам царкоўна-прыходскіх школ у Беларусі, служыў у вясковых прыходах.
Пасля жаніцьбы ў 1899 годзе быў рукапакладзены ў святара. Служыў у вясковых храмах - у царкве Узнясення Гасподня ў вёсцы Амельна Ігуменскага павета Мінскай губерніі (1899-1907), затым у Георгіеўскай царкве вёскі Юрэвічы таго ж павета (1907-1911).
З 1911 года стаў настаяцелем царквы іконы Божай Маці "Усіх Смуткуючых радасць" у Мінску (разбурана ў 1929 г. пры будаўніцтве Дома Урада), якая дзейнічала пры вучэльні сляпых. Адначасова выкладаў Закон Божы ў мужчынскай і жаночай гімназіях горада, а таксама працаваў у Мінскім Епархіальным Апякунстве беднымі духоўнага звання.
Пасля рэвалюцыі айцец Уладзімір працягваў служыць у Мінску. Яго двойчы арыштоўвалі ў 1919 годзе, але абодва разы вызвалялі.
У 1925 годзе з Мінска быў высланы мітрапаліт Мелхіседэк (Паеўскі). Тады Уладзімір Хіраска разам з веруючымі звяртаўся ў розныя інстанцыі з просьбай не высылаць мітрапаліта. Пратаіерэя Уладзіміра Хіраска арыштавалі 29 снежня 1925 года, прад'явіўшы хлуслівае абвінавачванне ў сувязях з польскім Генеральным Консульствам. У сакавіку 1926 года яго прымусілі пакінуць Мінск і ён быў накіраваны ў адміністратыўную ссылку ў горад Арол на тры гады. У Мінск вярнуўся толькі вясной 1929 года. Зноўку пачаў служыць пры царкве іконы "Усіх Смуткуючых радасць".
26 сакавіка 1929 г. Уладзіміра Хіраска арыштаваны ў другі раз. Падставай для арыштую стаў ананімны артыкул-данос, надрукаваны ў газете "Рабочы", у якой айца Уладзіміра галаслоўна абвінавачвалі ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Падчас знаходжання ў турме ў У. Хіраска рэзка пагоршыўся зрок, таму ён двойчы звяртаўся да турэмнага кіраўніцтва з просьбай прывесці доктара, але так і не атрымаў адказа. 29 ліпеня 1929 года яго выслалі ў Сібір. За тры гады лагернага жыцця ён амал аслеп. У 1932 годзе быў вызвалены. Але будучы цяжка хворым, Уладзімір Хіраска памёр парз некалькі месяцаў.
У 1999 годзе пратаіерэй Уладзімір Хіраска быў кананізаваны як мясцовы святы Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У 2000 на юбілейным Архіерэйскім саборы РПЦ па прадстаўленні Беларускага Экзархата айцец Уладзімір быў прылічаны да новамучанікаў і вызнаўцаў Расійскіх для агульнацаркоўнага пахвалення.
У Мінску з 1 верасня 2015 года дзейнічае храм у гонар свяшчэннапакутніка Уладзіміра Хіраска. Прыход канцэнтруе свае высілкі на працы са сляпымі людзьмі, дапамагаючы адаптавацца ў храме, царкоўнай і сацыяльнай дзейнасці.