Галадзед Мікалай Мацвеевіч (1894)
- Дата нараджэння: 9 травень 1894 г.
- Месца нараджэння: Чарнігаўская губерня Навазыбкаўскі павет (Расія, Бранская вобл., Навазыбкаўскі раён), с. Стары Крывец
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Старшыня СНК БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, Другі дом Саветаў, кв. 8
- Партыйнасць: Член УсеКП(б) з 1918 г.
- Дата смерці: 21 чэрвень 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, НКУС
- Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Масква
- Дата арышту: 14 чэрвень 1937 г.
- Абвінавачанне: Адзін з кіраўнікоў антысавецкага аб'яднанага падполля ў Беларусі, контррэвалюцыйная праца
- Дата рэабілітацыі: 22 сакавiк 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Генеральны пракурор СССР
- Архіўная справа: КДБ БССР 6571-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Рэпрэсаваныя сваякі
Жонка: Галадзед Вера Сцяпанаўна (1900)
Біяграфія
Мікалай Мацвеевіч Галадзед — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. З 1927 да 1937 з'яўляўся Старшынём Савета Народных Камісараў БССР.
Нарадзіўся 9 траўня 1894 г. ў сяле Стары Крывец Навазыбкаўскага павета (зараз Навазыбкаўскі раён Бранскай вобласці) у сям'і селяніна-печніка.
Скончыў рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Падчас Першай сусветнай вайны служыў у царскай арміі, удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайне. З 1918 г. з'яўляўся членам УсеКП(б). З 12.12.1925 — 2-і сакратар ЦК КП(б)Б. Быў абраны кандыдатам ў члены ЦК УсеКП(б).
У 1918—21 гг. працаваў у Навазыбкаўскім павеце. У 1921—24 гг. быў старшынём выканкама Горацкага Савета. З 7 траўня 1927 г. да 20 траўня 1937 г. з'яўляўся старшынём Савета Народных Камісараў БССР.

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Сям'я пражывала ў Мінску ў Другім доме Саветаў, кв. 8 (зараз вул. К. Маркса, 30).
Арыштаваны ў Маскве 14 чэрвеня 1937 г. па авінавачанні ў кіраўніцтве антысавецкім аб'яднаным падполлем і контррэвалюцыйнай працы і накіраваны ў Мінск. 21 чэрвеня 1937 г. падчас допыту у будынку НКУС, Мікалай Галадзед выкінуўся з акна пятага паверха і разбіўся.
22.03.1956 г. справу пераглядаў Генеральны пракурор СССР і пастанавіў рэабілітаваць Мікалая Галадзеда. Імем Галадзеда названыя вуліца і праезд у Мінску.
Успаміны дачкі М.М. Галадзеда
Гэтыя дамы ў Мінску аддзяляюць усяго некалькі кварталаў. Адзін, што на рагу вуліц Леніна і К. Маркса, называўся ў тым далёкім трыццаць сёмым 2-ім Домам Саветаў. Другі, адкуль я выйшла з цяжарам душэўнага болю за пакуты чалавечыя, стаіць на беразе Свіслачы па вуліцы Янкі Купалы. Якая паміж імі сувязь? Самая непасрэдная - з дамамі гэтымі звязаны лёс адной сям'і. Сям'і, якая спазнала спаўна каварства і жорсткасць сістэмы сталінскага "казарменнага сацыялізму", якая зведала ўсю горыч жахлівых беззаконняў у час рэпрэсій. Лёс сям'і Галадзедаў...
Наша гутарка з Валянцінай Мікалаеўнай Беляковай працягвалася амаль сем гадзін. Калі скончылася апошняя магнітафонная касета, стала ніякавата, бо кожнае слова ўспамінаў, якое гучала з вуснаў маёй субяседніцы, хацелася занатаваць з дакументальнай дакладнасцю.
І вось цяпер, ведучы расшыфроўку запісаў, зноў чую яе напружана-прыцішаны голас: