Адкрыты спіс:Валанцёрам
"Адкрыты спіс" - база дадзеных ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР, якая ствараецца агульнымі намаганнямі і патрабуе дапамогі добраахвотных рэдактараў. Для таго, каб прыняць удзел у нашай працы, дастаткова зарэгістравацца на сайце і выбраць для сябе справу, якая найбольш даспадобы.
Змест
Дадаванне дадзеных
У "Адкрыты спіс" дадаюцца вялікія базы дадзеных па рэпрэсаваных, кнігі памяці і мартыралогі, інфармацыя ў якіх у большасці выпадкаў вельмі сухая і не шырэй за ўстановачныя дадзеныя, атрыманыя з анкеты арыштаванага. Такая інфармацыя складае аснову спіса, у які вашымі высілкамі дадаюцца гісторыі пра ўзгаданых асоб - фрагменты ўспамінаў, копіі справаў, біяграфічныя даведкі і інш.
Калі ў вашай сям'і былі людзі, якія пацярпелі ад дзяржаўнага тэрора, распавядзіце сваю сямейную гісторыю, адскануйце і прыкладзіце да старонкі іх фотаздымкі і дакументы. Калі ў вас няма блізкіх людзей, пра якіх можна распавесці ў "Адкрытым спісе", вы можаце заняцца пошукам дадзеных і дапаўненнем існуючых старонак, прысвечаных знакамітым рэпрэсаваным асобам. Важным унёскам будзе далучэнне фотаздымкаў, напісанне біяграфічнай даведкі на падставе вікіпедыйных артыкулаў, дадаванне цытат з успамінаў, прысвечаных гэтай асобе альбо спасылак на прысвечаныя ёй матэрыялы іншых праектаў.
Капіруйце ў "Адкрыты спіс" інфармацыю з іншых сайтаў і з кніг: сабраўшы яе ў адным месцы, зрабіўшы па ёй адзіны пошук, мы палягчым усім працу з гэтай няпростай тэмай.
Па стварэнні новых старонак і рэдагаванні існуючых глядзіце Інструкцыю.
Размеркаванне дадзеных па фармуляры
Карыстальнікі і каманда праекта дадаюць у спіс новую інфармацыю, якая часта аформлена не па правілах: дадзеныя, якія павінны быць размеркаваныя па фармуляры апісання рэпрэсаванага, механічна, адным кавалкам тэкста капіруюцца з кнігі памяці. Часам у артыкулы загружаюцца дакументы, якія ўтрымліваюць падрабязную біяграфічную інфармацыю, якую небаходна перанесці ў фармуляр. Матэрыял павінен быць размеркаваны па фармуляры для таго, каб, у перспектыве, стварыць пашыраны пошук па нашай базе дадзеных.
Старонкі, што патрабуюць такога тыпу рэдактуры, аднесеныя намі да катэгорыі "Патрэбны рэдактар". Для таго, каб прыняць удзел у гэтай працы, вы павінны перайсці ў гэтую катэгорыю, азнаёміцца з інструкцыяй, абраць нейкую старонку, адкрыць яе ў двух вакенцах (рэдагаванне фармуляра і рэдагаванне раздзела "Дадатковыя дадзеныя") і перанесці дадзеныя з "Дадатковых дадзеных" і біяграфічнага тэкста ў фармуляр.
Пасля таго, як уся інфармацыя з раздзела "Дадатковыя дадзеныя" будзе размеркавана па фармуляры, рэшта тэксту, уключаючы загаловак, мусіць мыць цалкам выдаленая. Тады артыкул знікне з катэгорыі "Патрэбны рэдактар" і перастане прапаноўвацца валанцёрам для працы.
Перайсці зда спіса старонак, што патрабуюць выпраўлення.
Пошук дубляў
Адна з задач "Адкрытага спіса" - выпраўленне паўтораў, якія ўзнікаюць у працэсе збору інфармацыі пра вялікі тэрор, публікацыі кніг памяці, зліцця розных баз дадзеных пра рэпрэсаваных. Адны і тыя ж людзі праз памылку (у імені альбо даце нараджэння) альбо з-за некалькіх асуджэнняў у розных рэгіёнах СССР аказваюцца ўлічанымі ў спісе некалькі разоў.
Калі вы знайшлі дзве старонкі пра днаго і таго ж чалавека, вы можаце ў адной з іх зайсці ў меню "Інструменты" і абраць пункт "Пазначыць дубль", указаўшы спасылку на другую старонку. Пасля гэтага старонкі адправяцца на зліццё.
Мы таксама стварылі спецыяльны алгарытм, які аўтаматычна правярае дублі. Гэты алгарытм шукае старонкі, якія адрозніваюцца некалькімі сімваламі ў назве: розным напісаннем прозвішча, розніцай ў нараджэнні ў адзін-два гады і адпраўляе іх у спецыяльны інструмент, пры дапамозе якога гэтае падазрэнне можа быць пацверджана, альбо адхілена. Мы просім вас параўнаць біяграфічныя дадзеныя на абедзвюх старонках і, у выпадку, калі ёсць перасячэнні ў датах, прафесіі, месцы нараджэння альбо пражывання, якія адназначна кажуць пра тое, што перад намі дзве старонкі пра аднаго чалавека, націснуць кнопку "Адзін чалавек".
Старонкі, якія некалькі ўдзельнікаў адзначаць як дублюючыя адна адну, будуць вынесеныя ў спіс на зліццё, а тыя, што будуць адзначаныя як не звязаныя, будуць выключаны з праверкі.
Перайсці да інструмента параўнання магчымых дубляў.
Аб'яднанне дублюемых фармуляраў
Па выніках вызначэння дубляў, апісанага ў папярэднім параграфе, дублюемыя старонкі перамяшчаюцца ў інструмент для аб'яднання фармуляраў, які дапамагае звадзіць інфармацыю пра адну асобу. Гэты інструмент даступны толькі карыстальнікам групы"Бюракраты" - напішыце нам ліст, каб патрапіць у гэтую групу.
Вось падрабязная інструкцыя па працы з гэтым інструментам.
Дадаванне неразмеркаваных фотаздымкаў
"Адкрыты спіс" пастаянна папаўняецца новымі дадзенымі, сярод якіх тысячы фотаздымкаў. Тую частку з іх, якую атрымліваем з архіваў іншых праектаў, прысвечаных савецкім рэпрэсіям, мы прывязваем да старонак аўтаматычна. Але для таго, каб прывязаць неразмеркаваныя фотаздымкі, нам патрэбная дапамога валанцёраў.
Калі вы гатовыя гэтым заняцца, просім вас прачытаць раздзел пра далучэнне відарысаў у нашай інструкцыі, а пасля перайсці на старонку Неразабраныя фотаздымкі. Уверсе гэтай старонкі вы знойдзеце падрабязную інструкцыю.