Плашчынскі Іосіф Паўлавіч (1902)
- Дата нараджэння: 20 травень 1902 г.
- Варыянты імя: Язэп Пушча
- Месца нараджэння: Мінская губ., Мінскі павет (Мінская вобл., Мінскі раён), в. Каралішчавічы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: няск. вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Стыльрэдактар Белдзяржвыдавецтва
- Месца пражывання: г. Мінск
- Дата смерці: 14 верасень 1964 г.
- Месца смерці: г. Мінск
- Месца пахавання: Мінская вобл., Мінскі раён, в. Каралішчавічы
- Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
- Дата арышту: 25 лiпень 1930 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі, антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
- Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: 5 гадоў высылкі
- Месца адбывання: г. Шадрынск
- Дата рэабілітацыі: 30 студзень 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: КДБ РБ 20951-С
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II;
Біяграфія
Язэп Пушча (сапр. Плашчынскі Іосіф Паўлавіч) - беларускі паэт, крытык, перакладчык.
З 1918 да жн. 1921 вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1921—22 быў слухачом курсаў беларусазнаўства Наркамасветы БССР. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1922 з публікацыі апавяданняў. У 1923 быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», пазней — «Узвышша». На працягу 1925—30 выдаў некалькі паэтычных кніг. У 1925—27 вучыўся на педагагічным ф-це БДУ. Увосень 1927 перавёўся ў Ленінградскі ун-т. На чацвёртым курсе пакінуў вучобу; вярнуўся ў Мінск, працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве.
Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадоў высылкі. Накіраваны ў Шадрынск на Урале.
У 1937—41 жыў у Мурамскім р-не Уладзімірскай вобл., настаўнічаў. У гады вайны на фронце. Пасля зноў у Мурамскім р-не. Рэабілітаваны 30.1.1956. Вярнуўся з сям’ёй у Беларусь у 1958. Член СП Беларусі з 1958. Да апошніх дзён жыў у Мінску. Пахаваны ў Каралішчавічах.