Розніца паміж версіямі "Улашчык Мікалай Мікалаевіч (1906)"
(Новая старонка: '{{Шаблон:Фармуляр |фотаздымак=Мікалай Улашчык (1940).jpg |імя па-руску=Улащик Николай Николаев...') |
|||
(Не паказана 17 прамежкавых версій 2 удзельнікаў) | |||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Шаблон:Фармуляр | {{Шаблон:Фармуляр | ||
|фотаздымак=Мікалай Улашчык (1940).jpg | |фотаздымак=Мікалай Улашчык (1940).jpg | ||
+ | |подпіс да фатаграфіі=Крыніца: tut.by | ||
|імя па-руску=Улащик Николай Николаевич | |імя па-руску=Улащик Николай Николаевич | ||
|варыянты імя=Мікола Улашчык | |варыянты імя=Мікола Улашчык | ||
|дата нараджэння=14.02.1906 | |дата нараджэння=14.02.1906 | ||
|ст дата нараджэння=01.02.1906 | |ст дата нараджэння=01.02.1906 | ||
− | |месца нараджэння=Мінская | + | |месца нараджэння=Мінская губ., Мінскі павет (Мінская вобл., Дзяржынскі раён), в. Віцкаўшчына |
|пол=мужчына | |пол=мужчына | ||
|нацыянальнасць=беларус | |нацыянальнасць=беларус | ||
Радок 12: | Радок 13: | ||
|прафесія / месца працы=краязнавец, публіцыст, навуковец | |прафесія / месца працы=краязнавец, публіцыст, навуковец | ||
|дата смерці=14.11.1986 | |дата смерці=14.11.1986 | ||
− | |месца смерці=Масква | + | |месца смерці=РСФСР, г. Масква |
− | |месца пахавання=Чыжоўскія могілкі | + | |месца пахавання=Беларусь, г. Мінск, Чыжоўскія могілкі |
− | |крыніцы дадзеных=Улашчык, М.М. Выбранае / М. Улашчык; Уклад. А. Каўкі і А. Улашчыка. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 608 с.; Рукапісы не гараць. Пакутлівы лёс знакамітага гісторыка, які прайшоў праз ссылку, але не разлюбіў Беларусь | + | |крыніцы дадзеных=Улашчык, М.М. Выбранае / М. Улашчык; Уклад. А. Каўкі і А. Улашчыка. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 608 с.; [http://news.21.by/culture/2016/02/14/1163659.html Рукапісы не гараць. Пакутлівы лёс знакамітага гісторыка, які прайшоў праз ссылку, але не разлюбіў Беларусь]; [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii/index_19842.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II] |
− | |дзе і кім арыштаваны 1= | + | |дзе і кім арыштаваны 1=РСФСР, г. Ленінград |
|дата арышту 1=16.06.1930 | |дата арышту 1=16.06.1930 | ||
|абвінавачванне 1=кіраўніцтва моладзевым цэнтрам арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі” | |абвінавачванне 1=кіраўніцтва моладзевым цэнтрам арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі” | ||
+ | |дата асуджэння 1=10.04.1931 | ||
|кім асуджаны 1=Калегія АГПУ | |кім асуджаны 1=Калегія АГПУ | ||
− | |прысуд 1= | + | |прысуд 1=5 гадоў ППЛ |
− | |месца адбываньня 1=г. Налінск | + | |месца адбываньня 1=Вяцкая губ., г. Налінск |
|дата арышту 2=07.1932 | |дата арышту 2=07.1932 | ||
|абвінавачванне 2=уцёкі з лагеру | |абвінавачванне 2=уцёкі з лагеру | ||
+ | |дата асуджэння 2=10.06.1933 | ||
|кім асуджаны 2=Калегія АГПУ | |кім асуджаны 2=Калегія АГПУ | ||
− | |прысуд 2= | + | |прысуд 2=ППЛ |
− | |месца адбываньня 2=Марыінскі лагер строгага рэжыму | + | |месца адбываньня 2=Марыінскі лагер строгага рэжыму; РСФСР, Кемераўская вобл., п. Суслава |
|дата вызвалення 2=1935 | |дата вызвалення 2=1935 | ||
− | |дзе і кім арыштаваны 3= | + | |дзе і кім арыштаваны 3=РСФСР, г. Ленінград |
|дата арышту 3=23.06.1941 | |дата арышту 3=23.06.1941 | ||
− | | | + | |дата асуджэння 3=22.07.1942 |
|кім асуджаны 3=Асобая нарада пры НКУС СССР | |кім асуджаны 3=Асобая нарада пры НКУС СССР | ||
− | |месца адбываньня 3= | + | |прысуд 3=5 гадоў ППЛ |
+ | |месца адбываньня 3=РСФСР, Чалябінская вобл., г. Златавуст | ||
|дата вызвалення 3=28.11.1942 | |дата вызвалення 3=28.11.1942 | ||
− | |падставы вызвалення 3= | + | |падставы вызвалення 3=пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942 |
|дата арышту 4=12.1950 | |дата арышту 4=12.1950 | ||
− | |абвінавачванне 4=антысавецкая нацыяналістычная агітацыя | + | |абвінавачванне 4=антысавецкая нацыяналістычная агітацыя |
|дата асуджэння 4=04.1951 | |дата асуджэння 4=04.1951 | ||
− | |прысуд 4= | + | |прысуд 4=8 гадоў ППЛ |
− | |месца адбываньня 4= | + | |месца адбываньня 4=Кемераўская вобл., п. Суслава |
|дата вызвалення 4=25.03.1955 | |дата вызвалення 4=25.03.1955 | ||
− | |статус= | + | |статус=нармальны |
}} | }} | ||
Радок 46: | Радок 50: | ||
[[Катэгорыя:Дададзена карыстальнікам]] | [[Катэгорыя:Дададзена карыстальнікам]] | ||
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]] | [[Катэгорыя:Адкрыты спіс]] | ||
+ | [[Катэгорыя:Навукоўцы і педагогі]] | ||
+ | [[Катэгорыя:Справа "Саюз вызвалення Беларусі"]] | ||
+ | [[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]] | ||
+ | {{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі | ||
+ | |бацька=[[Улашчык Мікалай Феліцыянавіч (1861)]] | ||
+ | |брат=[[Улашчык Павал Мікалаевіч (1895)]] | ||
+ | |сястра=[[Улашчык Ніна Мікалаеўна (1901)]] | ||
+ | |дзядзькі/цёткі=[[Улашчык Юльян Феліцыянавіч (1860)]] | ||
+ | |стрыечныя браты/сёстры=[[Улашчык Яўген Юльянавіч (1904)]] | ||
+ | }} | ||
+ | ==Біяграфія== | ||
+ | [[File:М_Улашчык.jpg|300px|thumb|Крыніца: tut.by]] | ||
+ | Нарадзіўся 1 (14) лютага 1906 года ў вёсцы Віцкаўшчына Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета ў сям’і сялян Мікалая Феліцыянавіча і Соф’і Іосіфаўны Улашчыкаў. Праходзіў навучанне ў Самахвалавіцкай двухкласнай пачатковай школе, Мінскай вышэйшай пачатковай школе, 2-й Мінскай вячэрняй школе для дарослых (былым Мінскім рэальным вучылішчы). У 1924 паступiў на сацыяльна-гiстарычнае аддзяленне педагагiчнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1929. У 1924—30 працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і Кніжнай палаце БССР. Удзельнічаў у нацыянальна-культурным (асабліва краязнаўчым) руху, садзейнічаў заснаванню і выпуску «Летапісу беларускага друку». Пачаў публікавацца з 1924. У 1929 з'явiлася яго першая навуковая публiкацыя пад назвай «Беларускi друк у 1927−1928 гадах». | ||
+ | |||
+ | Пасля ўнiверсiтэта М. Улашчыка прызвалi на вайсковыя зборы ў Ленiнград. Там жа яго арыштавалі 16 чэрвеня 1930 па абвiнавачваннi ў кiраўнiцтве маладзёжным цэнтрам фіктыўнага «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Налінск Вяцкай вобласці. Арыштаваны зноў у ліпені 1932 і 10 чэрвеня 1933 асуджаны паўторна. Этапіраваны ў Марыінскі лагер Новасібірскай вобласці, потым у пасёлак Суслава Кемераўскай вобласці. Вызвалены вясной 1935 без права вяртання ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў розных навучальных установах Расіі. З 1939 у Ленінградзе. Арыштаваны 23 чэрвеня 1941, высланы ў Златавуст Чалябінскай вобласці. | ||
− | + | Пры садзеянні акадэміка Л.А. Арбелі 28 лістапада 1942 вызвалены (пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942), займаўся вывучэннем аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы ХІХ ст. У 1948 выкладаў у Маскоўскім універсітэце. У 1949 звольнены з працы. Арыштаваны 23 снежня 1950, этапіраваны ў лагер пры пасёлку Суслава ў Сібіры. Вызвалены 25 сакавіка 1955. | |
+ | [[File:Азбукін, Кіпель, Улашчык.jpg|400px|thumb|Злева направа: [[Азбукін Мікалай Васільевіч (1894)|Мікалай Азбукін]], [[Кіпель Яўхім Яўсеевіч (1896)|Яўхім Кіпель]], [[Улашчык Мікалай Мікалаевіч (1906)|Мікола Улашчык]]. Налінск, 15.12.1931. Крыніца: https://www.svaboda.org/a/765489.html]] | ||
+ | Вярнуўся ў Маскву, дзе працягнуў працаваць навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Праблемы аграрнай гісторыі сукупна разгледжаны ў грунтоўнай манаграфіі “Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі” (Масква, 1965). Яшчэ адным капітальным напрамкам даследаванняў з’яўлялася летапісанне. Вопыт на гэтай ніве назапашваўся ў працэсе працы вучонага ў групе па выданню “Поўнага збору рускіх летапісаў” (ПЗРЛ), пазней узбуйненай у сектар, затым аддзел крыніцазнаўства. Намаганнямі Улашчыка ў асобных тамах былі выдадзены многія малавядомыя і невядомыя беларускія летапісы і хронікі (сярод апошніх упершыню пабачылі свет “Хроніка літоўская і жамойцкая” і “Магілёўская хроніка”). Завяршальнай працай у яго летапісным цыкле лічацца “Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання” (Масква, 1985). Надзвычай грунтоўнымі, у многім вызначальнымі для ўсёй творчасці Мікалая Улашчыка сталі яго “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду” (Масква, 1977). Асаблівым гімнам роднай старонцы стаў грунтоўны этнаграфічны нарыс “Была такая вёска” (Мінск, 1989) пра розныя грані жыцця беларускай парэформеннай вёскі Віцкаўшчына ў 1880-1920-я гады. Да апошніх сваіх дзён Мікалай Улашчык пісаў аўтабіяграфічную “Хроніку”. Пад гэтай умоўнай назвай аб’яднаны ўспаміны, роздумы над прыкметнымі падзеямі, фактамі, гістарычнымі асобамі. | ||
+ | |||
+ | У шлюбе з фізіёлагам Наталляй Маркаўнай Шамарынай (1907-1985) меў сына Аляксандра (1947 г.н.). | ||
+ | |||
+ | Памёр 14 лістапада 1986 года ў Маскве і пахаваны на Міцінскіх могілках. Вясной наступнага года яго перапахавалі ў Мінску на Чыжоўскіх могілках, побач з жонкай. На перавезеным з Падмаскоўя цёмна-шэрым валуне-надмагіллі выбіты радок Купалы: “Мне сняцца сны аб Беларусі…”. | ||
+ | |||
+ | [[Удзельнік:Vadzim Urubleuski|Vadzim Urubleuski]] ([[Размовы з удзельнікам:Vadzim Urubleuski|размовы]]) 00:17, 2 студзеня 2018 (MSK) |
Актуальная версія на 01:37, 9 жніўня 2018
- Дата нараджэння: 14 люты 1906 г.
- Імя па-руску: Улащик Николай Николаевич
- Варыянты імя: Мікола Улашчык
- Месца нараджэння: Мінская губ., Мінскі павет (Мінская вобл., Дзяржынскі раён), в. Віцкаўшчына
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: краязнавец, публіцыст, навуковец
- Дата смерці: 14 лiстапад 1986 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Масква
- Месца пахавання: Беларусь, г. Мінск, Чыжоўскія могілкі
- Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Ленінград
- Дата арышту: 16 чэрвень 1930 г.
- Абвінавачанне: кіраўніцтва моладзевым цэнтрам арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі”
- Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АГПУ
- Прысуд: 5 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Вяцкая губ., г. Налінск
- Дата арышту: лiпень 1932 г.
- Абвінавачанне: уцёкі з лагеру
- Дата асуджэння: 10 чэрвень 1933 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АГПУ
- Прысуд: ППЛ
- Месца адбывання: Марыінскі лагер строгага рэжыму; РСФСР, Кемераўская вобл., п. Суслава
- Дата вызвалення: 1935 г.
- Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Ленінград
- Дата арышту: 23 чэрвень 1941 г.
- Дата асуджэння: 22 лiпень 1942 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
- Прысуд: 5 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: РСФСР, Чалябінская вобл., г. Златавуст
- Дата вызвалення: 28 лiстапад 1942 г.
- Падставы вызвалення: пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942
- Дата арышту: снежань 1950 г.
- Абвінавачанне: антысавецкая нацыяналістычная агітацыя
- Дата асуджэння: красавiк 1951 г.
- Прысуд: 8 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Кемераўская вобл., п. Суслава
- Дата вызвалення: 25 сакавiк 1955 г.
- Крыніцы дадзеных: Улашчык, М.М. Выбранае / М. Улашчык; Уклад. А. Каўкі і А. Улашчыка. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 608 с.; Рукапісы не гараць. Пакутлівы лёс знакамітага гісторыка, які прайшоў праз ссылку, але не разлюбіў Беларусь; Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II
Рэпрэсаваныя сваякі[дадаць інфармацыю]
Бацька: Улашчык Мікалай Феліцыянавіч (1861)
Дзядзькі/цёткі: Улашчык Юльян Феліцыянавіч (1860)
Брат: Улашчык Павал Мікалаевіч (1895)
Сястра: Улашчык Ніна Мікалаеўна (1901)
Стрыечныя браты/сёстры: Улашчык Яўген Юльянавіч (1904)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Нарадзіўся 1 (14) лютага 1906 года ў вёсцы Віцкаўшчына Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета ў сям’і сялян Мікалая Феліцыянавіча і Соф’і Іосіфаўны Улашчыкаў. Праходзіў навучанне ў Самахвалавіцкай двухкласнай пачатковай школе, Мінскай вышэйшай пачатковай школе, 2-й Мінскай вячэрняй школе для дарослых (былым Мінскім рэальным вучылішчы). У 1924 паступiў на сацыяльна-гiстарычнае аддзяленне педагагiчнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1929. У 1924—30 працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і Кніжнай палаце БССР. Удзельнічаў у нацыянальна-культурным (асабліва краязнаўчым) руху, садзейнічаў заснаванню і выпуску «Летапісу беларускага друку». Пачаў публікавацца з 1924. У 1929 з'явiлася яго першая навуковая публiкацыя пад назвай «Беларускi друк у 1927−1928 гадах».
Пасля ўнiверсiтэта М. Улашчыка прызвалi на вайсковыя зборы ў Ленiнград. Там жа яго арыштавалі 16 чэрвеня 1930 па абвiнавачваннi ў кiраўнiцтве маладзёжным цэнтрам фіктыўнага «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Налінск Вяцкай вобласці. Арыштаваны зноў у ліпені 1932 і 10 чэрвеня 1933 асуджаны паўторна. Этапіраваны ў Марыінскі лагер Новасібірскай вобласці, потым у пасёлак Суслава Кемераўскай вобласці. Вызвалены вясной 1935 без права вяртання ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў розных навучальных установах Расіі. З 1939 у Ленінградзе. Арыштаваны 23 чэрвеня 1941, высланы ў Златавуст Чалябінскай вобласці.
Пры садзеянні акадэміка Л.А. Арбелі 28 лістапада 1942 вызвалены (пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 29 ліпеня 1942), займаўся вывучэннем аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы ХІХ ст. У 1948 выкладаў у Маскоўскім універсітэце. У 1949 звольнены з працы. Арыштаваны 23 снежня 1950, этапіраваны ў лагер пры пасёлку Суслава ў Сібіры. Вызвалены 25 сакавіка 1955.

Вярнуўся ў Маскву, дзе працягнуў працаваць навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Праблемы аграрнай гісторыі сукупна разгледжаны ў грунтоўнай манаграфіі “Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі” (Масква, 1965). Яшчэ адным капітальным напрамкам даследаванняў з’яўлялася летапісанне. Вопыт на гэтай ніве назапашваўся ў працэсе працы вучонага ў групе па выданню “Поўнага збору рускіх летапісаў” (ПЗРЛ), пазней узбуйненай у сектар, затым аддзел крыніцазнаўства. Намаганнямі Улашчыка ў асобных тамах былі выдадзены многія малавядомыя і невядомыя беларускія летапісы і хронікі (сярод апошніх упершыню пабачылі свет “Хроніка літоўская і жамойцкая” і “Магілёўская хроніка”). Завяршальнай працай у яго летапісным цыкле лічацца “Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання” (Масква, 1985). Надзвычай грунтоўнымі, у многім вызначальнымі для ўсёй творчасці Мікалая Улашчыка сталі яго “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду” (Масква, 1977). Асаблівым гімнам роднай старонцы стаў грунтоўны этнаграфічны нарыс “Была такая вёска” (Мінск, 1989) пра розныя грані жыцця беларускай парэформеннай вёскі Віцкаўшчына ў 1880-1920-я гады. Да апошніх сваіх дзён Мікалай Улашчык пісаў аўтабіяграфічную “Хроніку”. Пад гэтай умоўнай назвай аб’яднаны ўспаміны, роздумы над прыкметнымі падзеямі, фактамі, гістарычнымі асобамі.
У шлюбе з фізіёлагам Наталляй Маркаўнай Шамарынай (1907-1985) меў сына Аляксандра (1947 г.н.).
Памёр 14 лістапада 1986 года ў Маскве і пахаваны на Міцінскіх могілках. Вясной наступнага года яго перапахавалі ў Мінску на Чыжоўскіх могілках, побач з жонкай. На перавезеным з Падмаскоўя цёмна-шэрым валуне-надмагіллі выбіты радок Купалы: “Мне сняцца сны аб Беларусі…”.
Vadzim Urubleuski (размовы) 00:17, 2 студзеня 2018 (MSK)