Розніца паміж версіямі "Кудзелька Міхаіл Сымонавіч (1896)"
Радок 54: | Радок 54: | ||
У 1922—1924 кандыдат у члены, у 1924—1931 член ЦВК БССР. У 1924 вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце журналістыкі. | У 1922—1924 кандыдат у члены, у 1924—1931 член ЦВК БССР. У 1924 вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце журналістыкі. | ||
− | У 1927 па камандзіроўцы Наркамасветы разам з [[Жылуновіч Дзмітрый Фёдаравіч (1887)|Ц. Гартным]] і [[ | + | У 1927 па камандзіроўцы Наркамасветы разам з [[Жылуновіч Дзмітрый Фёдаравіч (1887)|Ц. Гартным]] і [[Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч (1901)|М. Зарэцкім]] пабываў у Латвіі, Германія, Францыі і Чэхаславакі. У 1927 годзе быў у праўленні Беларускага таварыства па культурных сувязях з замежжам. У 1930-я працаваў загадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінеце маладога аўтара Саюза пісьменнікаў БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). |
− | Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч (1901)|М. Зарэцкім]] пабываў у Латвіі, Германія, Францыі і Чэхаславакі. У 1927 годзе быў у праўленні Беларускага таварыства па культурных сувязях з замежжам. У 1930-я працаваў загадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінеце маладога аўтара Саюза пісьменнікаў БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). | ||
У Мінску жыў па адрэсе: вул. Ленінская 35, кв. 1. | У Мінску жыў па адрэсе: вул. Ленінская 35, кв. 1. | ||
− | Прысвяціў фігурантам справы [ | + | Прысвяціў фігурантам справы [Катэгорыя:Справа "Саюз вызвалення Беларусі"|Саюз вызвалення Беларусі] верш «Суровы прыгавор падпісваю першым…», у якім асуджаў іх за нацдэмаўшчыну. |
− | Катэгорыя:Справа "Саюз вызвалення Беларусі"|Саюз вызвалення Беларусі | ||
Арыштаваны 24.01.1937 г., 28.10.1937 асуджаны паводле арт. 63-1,70, 76 КК БССР як агент польскай выведкі да ВМП. Расстраляны ў Мінскай турме 29.10.1937. | Арыштаваны 24.01.1937 г., 28.10.1937 асуджаны паводле арт. 63-1,70, 76 КК БССР як агент польскай выведкі да ВМП. Расстраляны ў Мінскай турме 29.10.1937. |
Версія ад 22:22, 30 красавіка 2017
- Дата нараджэння: 7 лiстапад 1896 г.
- Варыянты імя: Куделко Михаил Семенович, Міхась Чарот
- Месца нараджэння: Мінская губерня, Ігуменскі павет (Мінская вобласць, Пухавіцкі раён), мяст. Рудзенск
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: сярэдняя
- Прафесія / месца працы: Загадчык літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Ленінская, д. 35, кв. 1
- Партыйнасць: член УсеКП(б) з 1920 г.
- Дата расстрэлу: 29 кастрычнiк 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск, вул. Ленінская, д. 35, кв. 1
- Дата арышту: 24 студзень 1937 г.
- Абвінавачанне: агент польскай выведкі
- Дата асуджэння: 28 кастрычнiк 1937 г.
- Прысуд: ВМП з канфіскацыяй маёмасці
- Дата рэабілітацыі: 8 снежань 1956 г.
- Архіўная справа: КДБ РБ 8153-с
- Крыніцы дадзеных: Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II; Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Рэпрэсаваныя сваякі[дадаць інфармацыю]
Жонка: Дадыка Ефрасіння Тарасаўна (1903)
Стрыечныя браты/сёстры: Кудзелька Іван Фадзеевіч (1891), Кудзелька Іосіф Фадзеевіч (1894)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Міхась Чарот (сапр. Кудзелька Міхаіл Сымонавіч) — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч.
Нарадзіўся 7 лістапада 1896 г. у мястэчку Рудзенск (зараз Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям'і. Першую адукацыю атрымаў у наёмнага настаўніка і ў Цітвянскім двухгадовым вучылішчы. У 1913—1917 гг. вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. У гады Першай сусветнай вайны семінарыя эвакуіравалася ў Смаленск, дзе прайшлі два апошнія гады навучання М. Чарота. Пасля сканчэння вучобы, быў мабілізаваны ў армію.
Вясной 1918 г. вярнуўся ў Мінск, дзе пачаў настаўнічаць у беларускай школе; паступіў у педагагічны інстытут. Спяваў у хоры У. Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», быў старшынёй тэатральнай суполкі «Маладзік», выконваў ролі ў трупе Уладзіслава Галубка.
У 1919 член Белнацкама і створанай пры ім Ваеннай Рады. Быў адным з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі, якая ў студзені 1920 утварылася з членаў «Маладой Беларусі». У 1920 г. уступіў у УсеКП(б). З 1920 г. супрацоўнік, у 1925—1929 гг. рэдактар газеты «Советская Белоруссия».
У 1923 г. удзельнічаў у стварэнні літаратурнага аб'яднання «Маладняк» (уладальнік яго пасведчання № 1), з якога выйшаў у канцы 1927. Некаторы час быў членам аб'яднання «Полымя», затым уступіў у Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў.
У 1922—1924 кандыдат у члены, у 1924—1931 член ЦВК БССР. У 1924 вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце журналістыкі.
У 1927 па камандзіроўцы Наркамасветы разам з Ц. Гартным і М. Зарэцкім пабываў у Латвіі, Германія, Францыі і Чэхаславакі. У 1927 годзе быў у праўленні Беларускага таварыства па культурных сувязях з замежжам. У 1930-я працаваў загадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінеце маладога аўтара Саюза пісьменнікаў БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).
У Мінску жыў па адрэсе: вул. Ленінская 35, кв. 1.
Прысвяціў фігурантам справы [Катэгорыя:Справа "Саюз вызвалення Беларусі"|Саюз вызвалення Беларусі] верш «Суровы прыгавор падпісваю першым…», у якім асуджаў іх за нацдэмаўшчыну.
Арыштаваны 24.01.1937 г., 28.10.1937 асуджаны паводле арт. 63-1,70, 76 КК БССР як агент польскай выведкі да ВМП. Расстраляны ў Мінскай турме 29.10.1937.
08 снежня 1956 г. рэабілітаваны Вайсковай калегіі Вярхоўнага суда СССР. Асабістая справа 8153-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Паэт Мікалай Хведаровіч у 1939 годзе знайшоў апошні верш Міхася Чарота, выцарапаны на сцяне адзіночнай камеры мінскай турмы НКУС: