Катэгорыя:Расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi. У гэтыя дні рэпрэсіі перыяду 1937-1938 у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.
У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». Ён датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Спіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў канцлагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзелу Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі У. Цэсарскім.
Да першапачаткова спісу, які паступіў з Масквы, мясцовымі супрацоўнікамі НКУС БССР быў дададзены яшчэ шэраг асоб.
Спіс асоб, біяграфіі якіх невядомыя
- Аронаў Навум Мееравіч
- Бейлін Саламон Хаімавіч
- Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
- Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
- Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
- Габаеў Мойша-Нахім Ізраілевіч
- Габрусёў Апанас Сцяпанавіч
- Гейштэр Антон Міхайлавіч
- Гінзбург Якаў Яфімавіч
- Госін Абрам Мендзелевіч
- Дзмітраў Мікалай Андрэевіч
- Дракахруст Абрам Генрыхавіч
- Еленсон Гірш Борухавіч
- Зянковіч Аляксандр Сазонавіч
- Левін Аляксандр Самойлавіч
- Лейбін Піня Маісеевіч
- Лійценштэйн Сямён Давідавіч
- Лукашэнак Мікіта Сяргеевіч
- Марголін Міхаіл Саламонавіч
- Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч
- Мірлін Абрам Навумавіч
- Міснікаў Мікалай Данілавіч
- Мурзо Сяргей Мікітавіч
- Несцяровіч Іван Іванавіч
- Падсявалаў Іван Іванавіч
- Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
- Пуцілоўскі Аляксандр Андрэевіч
- Разумоўскі Арон-Лейба Сімонавіч
- Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч
- Стрэле Георгій Уладзіміравіч
- Суроўцаў Мікалай Якаўлевіч
- Таненбаўм Мірон Барысавіч
- Трумпацкі Эля Хацкелевіч
- Фалкін Рыгор Якаўлевіч
- Фінкельштэйн Аба Альтэравіч
- Фломбаўм Яўсей Яўнотавіч
- Харлац Дзмітрый Сямёнавіч
- Шапіра Юдзель Ісакавіч
- Элькін Якаў Веніямінавіч
Складнікі ў катэгорыі “Расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937”
Паказаны 11 старонак гэтай катэгорыі з 93.
(папярэдняя старонка) (наступная старонка)