Катэгорыя:Расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi. У гэтыя дні рэпрэсіі перыяду 1937-1938 у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.

У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». Ён датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Спіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў канцлагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзелу Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі У. Цэсарскім.

Да першапачаткова спісу, які паступіў з Масквы, мясцовымі супрацоўнікамі НКУС БССР быў дададзены яшчэ шэраг асоб.

Спіс асоб, біяграфіі якіх невядомыя

  • Аронаў Навум Мееравіч
  • Бейлін Саламон Хаімавіч
  • Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
  • Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
  • Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
  • Габаеў Мойша-Нахім Ізраілевіч
  • Габрусёў Апанас Сцяпанавіч
  • Гейштэр Антон Міхайлавіч
  • Гінзбург Якаў Яфімавіч
  • Госін Абрам Мендзелевіч
  • Дзмітраў Мікалай Андрэевіч
  • Дракахруст Абрам Генрыхавіч
  • Еленсон Гірш Борухавіч
  • Зянковіч Аляксандр Сазонавіч
  • Левін Аляксандр Самойлавіч
  • Лейбін Піня Маісеевіч
  • Лійценштэйн Сямён Давідавіч
  • Лукашэнак Мікіта Сяргеевіч
  • Марголін Міхаіл Саламонавіч
  • Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч
  • Мірлін Абрам Навумавіч
  • Міснікаў Мікалай Данілавіч
  • Мурзо Сяргей Мікітавіч
  • Несцяровіч Іван Іванавіч
  • Падсявалаў Іван Іванавіч
  • Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
  • Пуцілоўскі Аляксандр Андрэевіч
  • Разумоўскі Арон-Лейба Сімонавіч
  • Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч
  • Стрэле Георгій Уладзіміравіч
  • Суроўцаў Мікалай Якаўлевіч
  • Таненбаўм Мірон Барысавіч
  • Трумпацкі Эля Хацкелевіч
  • Фалкін Рыгор Якаўлевіч
  • Фінкельштэйн Аба Альтэравіч
  • Фломбаўм Яўсей Яўнотавіч
  • Харлац Дзмітрый Сямёнавіч
  • Шапіра Юдзель Ісакавіч
  • Элькін Якаў Веніямінавіч

Складнікі ў катэгорыі “Расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937”

Паказаны 78 старонак гэтай катэгорыі з 93.

(папярэдняя старонка) (наступная старонка)
(папярэдняя старонка) (наступная старонка)