Розніца паміж версіямі "Катэгорыя:Расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937"
(Новая старонка: 'У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерык...') |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 12:33, 28 кастрычніка 2017
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi. У гэтыя дні рэпрэсіі перыяду 1937-1938 у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.
У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». Ён датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Спіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў канцлагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзелу Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі У. Цэсарскім.
У дадатак да першапачаткова спісу, які паступіў з Масквы, мясцовымі супрацоўнікамі НКУС БССР былі дададзеныя яшчэ шэраг дзеячоў.
Складнікі ў катэгорыі “Расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937”
Паказаны 93 старонкі гэтай катэгорыі з 93.
А
Б
Г
Д
К
- Кавалёў Захар Ціханавіч (1900)
- Каваль Васіль Пятровіч (1907)
- Кавальчук Захар Захаравіч (1893)
- Кандрашук Мікалай Фёдаравіч (1897)
- Кантар Саламон Мэндзялеевіч (1894)
- Капітанакі Міхаіл Васільевіч (1904)
- Каранеўскі Язэп Пятровіч (1888)
- Карпенка Іван Іванавіч (1905)
- Касянкоў Міхаіл Яфімавіч (1901)
- Качанаў Герасім Артамонавіч (1907)
- Кляніцкі Віктар Сямёнавіч (1879)
- Кляшторны Тодар Тодаравіч (1903)
- Кудзелька Іосіф Фадзеевіч (1894)
- Кудзелька Міхаіл Сымонавіч (1896)
- Кульбак Майсей Саламонавіч (1896)
- Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч (1892)
Л
М
- Мазель Элізар Якаўлевіч (1895)
- Маісееў Леў Абрамавіч (1897)
- Малаў Барыс Міхайлавіч (1904)
- Мар'янаў Барыс Лазаpавіч (1894)
- Маракоў Валерый Дзмітрыевіч (1909)
- Маргелаў Сцяпан Прохаравіч (1902)
- Масленнікаў Павал Аляксандравіч (1898)
- Міхайлаў Дзям'ян Мацеевіч (1905)
- Міхееў Мікалай Іванавіч (1905)
- Міцькоў Сяргей Рыгоравіч (1896)
- Мухін Павал Максімавіч (1907)
П
- Паплыка Іван Маісеевіч (1890)
- Пасманік Міхаіл Львовіч (1903)
- Петрушэня Васіль Аляксандравіч (1904)
- Півавараў Залман Рувімавіч (1910)
- Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч (1902)
- Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч (1900)
- Пратасеня Рыгор Іванавіч (1898)
- Пуцінцаў Іван Андрэевіч (1898)
- Пятрашын Кузьма Рыгоравіч (1897)
- Пятровіч Іван Андрэевіч (1890)