Катэгорыя:Расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi. У гэтыя дні рэпрэсіі перыяду 1937-1938 у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.

У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». Ён датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Спіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў канцлагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзелу Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі У. Цэсарскім.

У дадатак да першапачаткова спісу, які паступіў з Масквы, мясцовымі супрацоўнікамі НКУС БССР былі дададзеныя яшчэ шэраг дзеячоў.

Складнікі ў катэгорыі “Расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937”

Паказаны 93 старонкі гэтай катэгорыі з 93.