Розніца паміж версіямі "Катэгорыя:Справа "Саюз вызвалення Беларусі""

Радок 1: Радок 1:
 +
'''Справа «Саюза вызвалення Беларусі»''' ('''справа СВБ''') — фальсіфікаваная справа распачатая ДПУ БССР ў 1930 г. супраць дзеячаў беларускай навукі і культуры.
 +
 +
Дасюль дакладна невядома, ці праўда існаваў «Саюз вызвалення Беларусі». У позняй савецкай гістарыяграфіі даследчыкі лічылі СВБ выдумкай ДПУ. Але існуе меркаванне, што СВБ існаваў і яго кіруючы цэнтр быў не ў інтэлігенцкім асяродку, а ў нацыянальных колах ураду БССР. У 1988 г. КДБ БССР у адказ на зварот Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ адказаў, што «''…руплівым вывучэннем архіўных матэрыялаў не выяўлена якіх-небудзь дакументальных матэрыялаў аб верагоднасці існавання „Саюзу вызвалення Беларусі“''»
 +
 +
Справа пачалася арыштам [[Ільючонак Пётр Вікенцьевіч (1891)|П. Ільючонка]] 17.02.1930 г. Агулам па справе СВБ вясной—летам 1930 арыштавалі '''108 дзеячаў беларускай навукі і культуры'''. Першапачаткова ў ДПУ за кіраўніцтва СВБ лічылі [[Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч (1883)|В. Ластоўскага]], [[Цвікевіч Аляксандр Іванавіч (1888)|А. Цвікевіча]] і [[Смоліч Аркадзь Антонавіч (1891)|А. Смоліча]], але іх уплыў у Беларусі быў невялікі. Пазней за кіраўніцтва СВБ у ДПУ лічыліся [[Адамовіч Аляксандр Фаміч (1900)|А. Адамовіч]], [[Баліцкі Антон Васільевіч (1891)|А. Баліцкі]], [[Ільючонак Пётр Вікенцьевіч (1891)|П. Ільючонак]] і [[Прышчэпаў Дзмітрый Філімонавіч (1896)|Дз. Прышчэпаў]].
 +
 +
Усяго па справе СВБ было асуджана 86 чалавек: кіраўнікі СВБ былі асуджаны на 10 гадоў лагераў кожны,77 чалавек высланы на 5 гадоў ва ўнутраныя раёны СССР. У 1937—1941 гг. справа была перагледжана, многіх з падазроных як членаў СВБ расстралялі, іншыя былі накіраваныя ў лагеры.
 +
 
[[Катэгорыя:Справы і аперацыі]]
 
[[Катэгорыя:Справы і аперацыі]]

Версія ад 01:52, 2 мая 2017

Справа «Саюза вызвалення Беларусі» (справа СВБ) — фальсіфікаваная справа распачатая ДПУ БССР ў 1930 г. супраць дзеячаў беларускай навукі і культуры.

Дасюль дакладна невядома, ці праўда існаваў «Саюз вызвалення Беларусі». У позняй савецкай гістарыяграфіі даследчыкі лічылі СВБ выдумкай ДПУ. Але існуе меркаванне, што СВБ існаваў і яго кіруючы цэнтр быў не ў інтэлігенцкім асяродку, а ў нацыянальных колах ураду БССР. У 1988 г. КДБ БССР у адказ на зварот Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ адказаў, што «…руплівым вывучэннем архіўных матэрыялаў не выяўлена якіх-небудзь дакументальных матэрыялаў аб верагоднасці існавання „Саюзу вызвалення Беларусі“»

Справа пачалася арыштам П. Ільючонка 17.02.1930 г. Агулам па справе СВБ вясной—летам 1930 арыштавалі 108 дзеячаў беларускай навукі і культуры. Першапачаткова ў ДПУ за кіраўніцтва СВБ лічылі В. Ластоўскага, А. Цвікевіча і А. Смоліча, але іх уплыў у Беларусі быў невялікі. Пазней за кіраўніцтва СВБ у ДПУ лічыліся А. Адамовіч, А. Баліцкі, П. Ільючонак і Дз. Прышчэпаў.

Усяго па справе СВБ было асуджана 86 чалавек: кіраўнікі СВБ былі асуджаны на 10 гадоў лагераў кожны,77 чалавек высланы на 5 гадоў ва ўнутраныя раёны СССР. У 1937—1941 гг. справа была перагледжана, многіх з падазроных як членаў СВБ расстралялі, іншыя былі накіраваныя ў лагеры.

Складнікі ў катэгорыі “Справа "Саюз вызвалення Беларусі"”

Паказаны 54 старонкі гэтай катэгорыі з 54.